Стрэлы Робіна Гуда

Стрэлы Робіна Гуда
Стрелы Робин Гуда
Жанр
Рэжысэр Сяргей Тарасаў
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар Давіс Сыманіс
Вытворчасьць Рыская кінастудыя
Распаўсюд Рыская кінастудыя[d]
Дата выхаду 1975
Працягласьць
  • 76 хв. (1975)
  • 91 хв. (1997)
Краіна СССР СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Стрэ́лы Ро́біна Гу́да» (па-расейску: Стрелы Робин Гуда) — савецкі фільм рэжысэра Сяргея Тарасава, сфільмаваны ў 1975 году. Фільм заснаваны на ангельскіх сярэднявечных балядах пра Робіна Гуда.

Вольныя стралкі Шэрвудзкага лесу пад даводзтвам Робіна Гуда дапамагаюць маладому рыцару Алану-а-Дэйлу сплаціць доўг і павянчацца зь нявестай лэдзі Ганнай.

Здымкі мноства сцэнаў адбываліся ў Хоцінскай крэпасьці (УССР).

Меркавалася, што ролю блазна будзе выконваць Уладзімер Высоцкі, аднак той ня змог здымацца з пэўных акалічнасьцяў[1].

Адмыслова для фільму Ўладзімер Высоцкі напісаў шэсьць балядаў:

  • Баляда пра час
  • Баляда пра вольных стралкоў
  • Баляда пра нянавісьць
  • Баляда пра кароткае шчасьце
  • Баляда пра любоў
  • Баляда пра барацьбу

У рэжысэрскай вэрсіі ў фільм увайшлі ўсе песьні Ўладзімера Высоцкага. 9 сьнежня 1975 году рэдкалегія Дзяржкіно СССР зьвярнулася да дырэктара Рыскай кінастудыі Генрыха Ляпешкі з закідамі пра неадпаведнасьць балядаў Высоцкага тэме фільму[1]. Для пракату фільму было створанае новае музычнае суправаджэньне на музыку Райманда Паулса.

У 1982 годзе чатыры баляды Высоцкага былі выкарыстаныя ў фільме таго ж рэжысэра «Баляда пра шляхетнага рыцара Айвэнга». «Баляда пра двух лебядзёў» і «Баляда пра нянавісьць» не былі ўключаныя празь неадпаведнасьці сюжэту.

У 1997 году да 60-годзьдзя Ўладзімера Высоцкага на расейскай тэлевізіі быў паказаны першапачатковы рэжысэрскі варыянт фільму зь песьнямі Ўладзімера Высоцкага[2].

  1. ^ а б Марк Цыбульский. (12 лютага 2017) «Стрелы Робин Гуда» (рас.) Владимир ВЫСОЦКИЙ. Каталоги и статьи Праверана 26 студзеня 2019 г.
  2. ^ «Время эти понятья не стёрло…» (О балладах Владимира Высоцкого к фильму «Стрелы Робин Гуда») (рас.) «Солнечный ветер» Праверана 26 студзеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]