Стужыца | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Тып | прыродная |
---|---|
Крытэры | ix |
ID | 1133 |
Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2007 (31) |
Сту́жыца (па-славацку: Stužica) — унікальны некрануты першабытны букавы лес, які захаваўся ва Ўсходніх Карпатах. Разьмешчаны ў Славаччыне на граніцы з Украінай і Польшчай.
Дадзены лес знаходзіцца пад абаронай з 1908 году, калі быў створаны рэзэрват «Стужыца» на плошчы 3,3 км², а ў 1993 годзе ён стаў Нацыянальным запаведнікам, які выцягнуўся ўздоўж ракі Уж амаль на 45 км і займае тэрыторыю паміж аўтадарогай Вялікі Беразны — Ужоцкі перавал і дзяржаўнай граніцай.
У 2007 годзе Стужыца і яшчэ тры навакольныя запаведныя тэрыторыі разам з шасьцю запаведнікамі ва Ўкраіне былі абвешчаныя часткай Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — некранутыя букавыя лясы Карпатаў.
Стужыца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў