Сту́ла — частка літургічнага аблачэньня рыма-каталіцкага, лютэранскага і англіканскага духавенства. Уяўляе сабою доўгую стужку з тканіны, якая павязваецца тым ці іншым чынам у залежнасьці ад месца чалавек ў царкоўнай герархіі. Стула звычайна той жа афарбоўкі, што і арнат або капа. Стула — сымбаль духоўнай улады Папы Рымскага, кардынала, эпіскапа, ксяндза, дыякана.