Стэван Алексіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 сьнежня 1876[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 лістапада 1923[2] (46 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
Стэван Алексіч (па-сэрбску: Stevan Aleksić/Стеван Алексић) — сэрбскі мастак, які нарадзіўся ў Аўстра-Вугоршчыне. Ягоныя працы належаць да Мюнхэнскай школы. Ён асабліва вядомы сваёй сэрыяй аўтапартрэтаў з 1895 па 1922 гады, якія адначасова ілюструюць эвалюцыю ягонага стылю і тэхнікі, а таксама зьмены ў ягоным целаскладзе і характары, і зьяўляецца найбуйнейшай падобнай калекцыяй сэрбскага жывапісу[3].
Алексіч нарадзіўся 23 сьнежня 1876 году ў горадзе Арад, які на сёньня месьціцца ў Румыніі, у сям’і мастакоў. Ягоны бацька Душан і дзед Нікала таксама былі жывапісцамі. Пачатковую школу скончыў у Арадзе, дзе атрымаў першыя ўрокі жывапісу ад бацькі. У 1895 годзе пераехаў у Мюнхэн, дзе навучаўся ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у клясе Нікаляаса Гізіса. Калі ў 1900 годзе ягоны бацька памёр, ён вырашыў кінуць навучаньне і пераехаць у вёску ў Ваяводзіне. Там ён пабудаваў дом са студыяй і ажаніўся зь мясцовай настаўніцай Стэфаніяй Лукіч у 1905 годзе. Астатняе жыцьцё правёў у Модашы і працаваў жывапісцам. Памёр 2 лістапада 1923 году.