![]() Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1587 |
Памёр | 17 лістапада 1640 |
Пахаваны | |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац (сын Дамініка)[1] Соф’я Сапега[d][1] |
Дзеці | Крыштап Жыгімонт Пац[2], Мікалай Стафан Пац[3], Ганна з Пацаў[d][4], Соф’я з Пацаў[d][5], Станіслаў Пац[d][6] і Кацярына з Пацаў[d][7] |
Дзейнасьць | службовая асоба |
Стэфан Пац (1587 — 17 лістапада 1640) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).
Быў старостам берасьцейскім, прэнскім і ваўкавішкаўскім.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, падкаморыя берасьцейскага, і Соф’і з Сапегаў.
Навучаўся ў Італіі, па вяртаньні ў Вялікае Княства Літоўскае атрымаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), пісара вялікага літоўскага (1615—1630), рэфэрэндара сьвецкага (1626—1630) і іншыя.
Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[8].
Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармэлітак і касьцёл Сьвятога Язэпа ў Вільні, таксама спрыяў будове касьцёла Сьвятой Тэрэзы.
У шлюбе з Ганнай Дусяцкай меў сыноў Станіслава, Крыштапа Жыгімонта і Мікалая Стэфана, а таксама дачок Соф’ю і Ганну.
Стэфан Пац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў