Стэфан дэ Врэй | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2014 2014—2018 2018— |
Фэеноорд Ляцыё Інтэрнацыянале |
135 (6) 95 (8) 185 (10) |
Зборныя | ||
2012— | Нідэрлянды | 73 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Стэфан дэ Врэй (па-нідэрляндзку: Stefan de Vrij; нарадзіўся 5 лютага 1992 году, Аўдэркерк-аан-дэн-Эйсэль, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
У 2002 годзе, калі дэ Врэю было 10 гадоў, ён перайшоў у футбольную школу «Фэеноорду».
17 ліпеня 2009 году футбаліст падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Фэеноордам», які быў разьлічаны на тры гады[4]. 6 сьнежня ў матчы супраць «Гронінгену», Стэфан дэбютаваў у складзе сваёй каманды ў Эрэдывізіі. Ён зьявіўся на полі на 89 хвіліне сустрэчы, замяніўшы Дэні Ляндзаата, а ягоная каманда атрымала перамогу зь лікам 3:1. Свой першы гол у складзе ратэрдамскай каманды забіў 2 траўня 2010 году ў браму клюбу «Гээрэнвээн».
30 ліпеня 2014 году стала вядома пра тое, што Стэфан далучыцца да складу італьянскага «Ляцыё». Да гэтага чакалася, што абаронца можа перайсьці да ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд», куды сышоў працаваць трэнэр ззборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааль[5].
Галоўны трэнэр зборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааль уключыў дэ Врэя ў заяўку зборнай Нідэрляндаў на чэмпіянат сьвету. 13 чэрвеня Стэфан забіў свой першы гол за зборную ў першым матчы групавога этапу супраць зборнай Гішпаніі. Дэ Врэй згуляў ва ўсіх матчах зборнай на турніры ў Бразыліі, дзе Нідэрлянды фінішавалі на трэцім месцы. Ён і Ар’ен Робэн былі абраны ў сымбалічную зборную чэмпіянату сьвету ад зборнай Нідэрляндаў[6].
«Ляцыё»:
«Інтэрнацыянале»:
Інтэрнацыянале — цяперашні склад
|
---|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 6 дэ Врэй · 7 Зялінскі · 8 Арнаутавіч · 9 Цюрам · 10 Л. Мартынэс · 11 Карэа · 12 Дзі Джэнара · 13 Х. Мартынэс · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Б’юкенэн · 20 Чалганоглу · 21 Асьляні · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 28 Павар · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 42 Палясіяс · 95 Бастоні · 99 Тарэмі · Раду · Трэнэр: Індзагі |