Сувалкі лац. Suvałki | |||||
польск. Suwałki | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1690 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Плошча: | 65,24 км² | ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 69 340 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1062,84 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 087 | ||||
Паштовыя індэксы: | ад 16-400 да 16-403 | ||||
Нумарны знак: | BS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д.Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д. | ||||
Сувалкі на мапе Польшчы ![]() ![]() Сувалкі | |||||
![]() | |||||
http://www.um.suwalki.pl/ |
Сува́лкі (польск. Suwałki) — места ў Польшчы, на рацэ Чорнай Ганчы. Адміністрацыйны цэнтар мескай гміны і Сувальскага павету Падляскім ваяводзтве. Насельніцтва на 2017 год — 69 554 чалавекі.
Сувалкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму ратуша, збор эвангелісцкі, Катэдральны касьцёл і Прачысьценская царква, помнікі архітэктуры XIX ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала Магдэбурскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха[1]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводзтва Царства Польскага (з 1867 году — цэнтрам гебэрні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месьце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзеялі касьцёл, царква, збор эвангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, прытулак для бедных.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сувалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сувалкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1999 гадох Сувалкі былі цэнтрам Сувальскага ваяводзтва.
Пералік местаў-сяброў Сувалкаў |
---|
|
|
|