Суздаль | |||||
рас. Суздаль | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 999 | ||||
Горад з: | 1778 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Вобласьць: | Уладзімерская вобласьць | ||||
Плошча: | 15 км² | ||||
Вышыня: | 115 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 9865 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 657,67 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 49231 | ||||
Паштовы індэкс: | 601293 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°25′16″ пн. ш. 40°26′56″ у. д. / 56.42111° пн. ш. 40.44889° у. д.Каардынаты: 56°25′16″ пн. ш. 40°26′56″ у. д. / 56.42111° пн. ш. 40.44889° у. д. | ||||
Суздаль на мапе Расеі ![]() ![]() Суздаль | |||||
![]() | |||||
www.gorodsuzdal.ru |
Су́здаль — горад (з 1778) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Суздальскага раёну Ўладзімерскай вобласьці. Насельніцтва 9 865 чалавек (2016 год). Разьмешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі за 26 км на поўнач ад Уладзімеру.
Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расеі, ва Ўладзімера-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музэй-запаведнік.
Аснову эканамічнай актыўнасьці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўваньне турыстаў: гатэльны бізнэс, грамадзкае харчаваньне і да т. п. У горадзе маюцца наступныя прамысловыя прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, па вытворчасьці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэньня. Моцна разьвіта агародніцтва.
Вялікая колькасьць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім'еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвага пляцу, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідзтва. У горадзе налічваецца каля 30 цэркваў.