Сумгаіт | |||||
азэрб. Sumqayıt | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 22 лістапада 1949[1] | ||||
Краіна: | Азэрбайджан | ||||
Кіраўнік: | Эльдар Азізаў[d] і Q16418405? | ||||
Плошча: | 143 км² | ||||
Вышыня: | 26 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 341 200 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2386,01 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +994 18 | ||||
Паштовы індэкс: | AZ 5000 | ||||
Нумарны знак: | 50 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°35′30″ пн. ш. 49°38′23″ у. д. / 40.59167° пн. ш. 49.63972° у. д.Каардынаты: 40°35′30″ пн. ш. 49°38′23″ у. д. / 40.59167° пн. ш. 49.63972° у. д. | ||||
Сумгаіт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sumqayit-ih.gov.az/ |
Сумгаіт (па-азэрбайджанску: Sumqayıt) — горад на ўсходзе Азэрбайджану, на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азэрбайджану — Баку. Трэці паводле плошчы (пасьля Баку і Гянджы) горад краіны, з 2010 году — другі паводле колькасьці насельніцтва (341 200 чалавек у 2018 годзе).
У горадзе разьвіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сынтэз», АТ «Хімпрам»), мэталюргічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будматэрыялаў.
Сумгаіт упершыню згадваецца ў 1580 годзе, аднак доўгі час ён заставаўся невялічкім паселішчам.
Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы гэтага паселішча ў сувязі з развіцьцём хімічнай і мэталюргічнай прамысловасьці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага гораду складала 65 тысячаў чалавек. Колькасьць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёну чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жыльля.
27—29 лютага 1988 году ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным зь першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных дадзеных Генэральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзянаў армянскай і 6 грамадзянаў азэрбайджанскай нацыянальнасьці, больш за сто чалавек было паранена.