Супэрліга чэмпіянату Сэрбіі па футболе 2021—2022 гадоў
Супэрліга 2021—2022 гадоў — 16-ы розыгрыш Супэрлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Сэрбіі, які праходзіў з 16 ліпеня 2021 году па 22 траўня 2022 году. Чэмпіёнам стала «Црвена Зьвезда», які тым самым здабыла свой восьмы тытул у найвышэйшым сэрбскім дывізіёне.
У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 14 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Раднічкі» з Крагуевацу і «Калубара». Гэтыя клюбы замянілі «Рад», «Явар», «Інджыю», «Злацібар», «Мачву» і «Бачку».
Крыніца: Супэрліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Рэйтынг сумленнай гульні; 9) Жарабя.
Крыніца: Супэрліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне (для дзьвюх камандаў) 7) Розьніца мячоў; 8) Забітыя мячы; 9) Рэйтынг сумленнай гульні; 10) Жарабя. Заўвагі:
^Пераможца Кубка Сэрбіі мусіў кваліфікавацца ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Црвена Зьвезда» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі.
Крыніца: Супэрліга Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў рэгулярным сэзоне; 3) Пункты ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою ў рэгулярным сэзоне (для дзьвюх камандаў) 7) Розьніца мячоў; 8) Забітыя мячы; 9) Рэйтынг сумленнай гульні; 10) Жарабя.
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Нові Пазар» і «Раднічкі» Крагуевац, якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Супэрлізе, супрацьстаялі «Жалезьнічару» і ІМТ, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Нові Пазар» і «Раднічкі», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.