Сураж лац. Suraž | |||||
польск. Suraż | |||||
![]() Гара каралевы Боны і касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1390 | ||||
Горад з: | 16 верасьня 1445 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Беластоцкі | ||||
Плошча: | 33,86 км² | ||||
Насельніцтва (2006) | |||||
колькасьць: | 983 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 29,03 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 18-105 | ||||
Нумарны знак: | BIA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′0″ пн. ш. 22°57′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 22.95° у. д.Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 22°57′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 22.95° у. д. | ||||
Сураж на мапе Польшчы ![]() ![]() Сураж | |||||
![]() | |||||
http://bip.um.suraz.wrotapodlasia.pl/ |
Сураж (польск. Suraż) — места у Польшчы, на рацэ Нарве. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 992 чалавекі.
Сураж Падляскі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Паводле летапісных зьвестак, сын Міндоўга Эрдзівіл у час выправы на яцьвягаў у 1241 годзе знайшоў тут разбураны татарамі замак, які загадаў адбудаваць і засяліць. Потым Сураж належаў вялікаму князю Гедзіміну, яго сыну Кейстуту, а пазьней Вітаўту. У 1392 годзе крыжакі захапілі замак, аднак неўзабаве яго вызваліў Ягайла. 16 верасьня 1445 году кароль і вялікі князь Казімер надаў Суражу Магдэбурскае права[1]. Перад 1560 годам у месьце дзеялі цэрквы Сьвятога Спаса, Сьвятога Яна і Сьвятых Пятра і Паўла.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Сураж перайшоў да Каралеўства Польскага. На пячатцы 1582 году фіксуецца мескі герб: «у блакітным полі залаты карп»[2]. У 1590 годзе тут заснавалі арыянскі збор (існаваў да 1612 году)[3]. У Паўночную вайну швэдзкія войскі зьнішчылі замак у Суражы. На 1775 год у месьце было 99 будынкаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сураж апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 году мястэчка на пэўны час вызвалілі з-пад расейскага панаваньня. Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады збудавалі ў Суражы мураваную царкву-мураўёўку. На 1867 год у мястэчку было 176 драўляных жылых дамоў, дзеялі 3 царквы (1 мураваная), 2 касьцёлы (1 мураваны), каталіцкая капліца і 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі 2 крамы. 6 лютага 1875 году зьявіўся праект расейскага гербу Суражу.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сураж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 206 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сураж акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сураж увайшоў у склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сураж Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
У Суражы працуе прыватны Археалягічны музэй Літвінчука.
|