Ва Ўкраіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэньняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-расейскага моўнага фэномэну, а пазьней яго значэньне пашырылася і цяпер пазначае элемэнты двзьвюх або некалькіх моваў, аб’яднаных штучна, без захаваньня нормаў літаратурнай мовы.
«украінізаваныя» формы расейскіх дзеясловаў: здєлав (зробив), дівся (подівся), унаслідував (успадкував), получав (отримував), щитав («вважав» або «рахував» у залежнасьці ад кантэксту), отдав (віддав), отключив (вимкнув);
«украінізаваныя» формы расейскіх лічэбнікаў: вторий/втора;
зьмешваньне ўкраінскіх і расейскіх формаў нявызначаных займеньнікаў: хто-то (хтось), шо-то (щось), як-то (якось), які-то (якісь), який-то (якийсь), чого-то (чомусь, чогось), кой-шо (щось), кой-які (якісь);
парушэньне дзеяслоўнага кіраваньня, ужываньне прыназоўнікаў і склонаў на расейскі ўзор: по вулицям замест вулицями, на російській мові замест російською мовою;
утварэньне найвышэйшай ступені параўнаньня прыметнікаў і прыслоўяў на ўзор расейскай мовы: самий головний (найголовніший), саме важне (найважливіше);
утварэньне ад украінскіх дзеясловаў актыўных дзеепрыметнікаў на расейскі ўзор: відробивший, прийшовший, зробивший (ва ўкраінскай мове гэтая граматычная форма адсутнічае);
словы і выразы, калькаваныя з расейскай: міроприємство, прийняти міри, прийняти участь, до цих пір, так як, бувший у користуванні, на протязі;
у вымаўленьні — рэдукцыя ненаціскныхгалосных, аглушэньне звонкіх зычных, замена [дж] і [дз] на [ж] і [з], таксама адсутнасьць чаргаваньня [к]/[ц], зрух націску на расейскі ўзор: када, розгаварювать, росписуваться, звонять, нахожуся, жінкє, в восьмирічкі, говоря́ть), адсутнасьць чаргаваньня «о/і» або «е/і»корова/коров, голова/голов замест корів, голів;
актыўнае выкарыстаньне [е] (па-ўкраінску: «є») у пазыцыі пасьля зычнай, асабліва ў расейскіх запазычаньнях і пад націскам: пєрвий, дєлають, свєт, архітєктор, Вєра, шалфєй і гэтак далей.
Расейска-ўкраінскі суржык распаўсюджаны ў побытавых зносінах жыхароў многіх рэгіёнаў Украіны, а таксама мясцовасьцяў на тэрыторыі Расеі, дзе пражывае ўкраінскае насельніцтва — на Старадубшчыне, Куршчыне, Падоньні, Кубані, Стаўрапольшчыне, Цершчыне, Паволжы, Паўральлі, Заходняй Сыбіры і іншых. Ва Ўкраіне суржык мае найбольшае распаўсюджаньне ў рэгіёнах шырокага выкарыстаньня расейскай мовы ў гарадох — Усход, Поўдзень. У пераважна ўкраінскамоўных рэгіёнах ягонае выкарыстаньне рэзка звужанае.
Паводле дадзеных дасьледаваньняў Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, у 2003 годзе распаўсюджанасьць «суржыкамоўнасьці» сярод дарослага насельніцтва розных рэгіёнаў Украіны складала ад 2,5% (Заходні рэгіён) да 21,7% (Усходне-Цэнтральны рэгіён), а ў цэлым па Ўкраіне — каля 12%. Але варта ўлічваць, што празь відавочныя праблемы з правядзеньнем выразнай мяжы паміж «суржыкамоўнасьцю», ужываньнем асобных элемэнтаў суржыку і «чыстай» ўкраінамоўнасьцю альбо расейскамоўнасьцю такія ацэнкі могуць быць толькі прыблізнымі.
Варта таксама зьвярнуць увагу на існаваньне спрадвечных дыялектаў, якія былі прамежкавымі паміж дыялектамі старажытнарускай мовы і склалі аснову сучасных літаратурных украінскай і расейскай моваў. Гэтыя дыялекты могуць утрымліваць некаторыя пераходныя расейска-ўкраінскія рысы, але ў лінгвістыцы не адносяцца да суржыку. Паходжаньне суржыку звычайна трактуецца гісторыкамі як вынік узаемадзеньняў у прамысловых цэнтрах паўднёвага ўсходу Ўкраіны канца XIX ст. Гэта ў некаторай ступені збліжае сутнасьць суржыку з трасянкай, зь ёю суржык таксама падзяляе прыроду ўласнай структуры (кантактаваньне дзьвюх блізкароднасных моваў).