Бундэспрэзыдэнт Гайнрых Любке прымае генэральнага сакратара СЛФ др. Курта Шмідта-Кляўзэна
Сусьве́тная лютэра́нская фэдэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны зьвяз лютэранскіх цэркваў . Заснаваны ў 1947 у швэдзкім Люндзе . Сядзіба знаходзіцца ў Жэнэве (Швайцарыя ).
Фэдэрацыя аб’ядноўвае 143 цэркваў з 79 краінаў[ 1] .
Найбуйнейшыя цэрквы-чальцы (у мільёнах чалавек; зьвесткі 2010 року):
Царква Швэцыі (6,7)
Эвангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
Этыёпская эвангельская царква Мэканэ Есус (5,57)
Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы (4,5)
Царква дацкага народу (4,47)
Эвангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
Пратэстанцкая хрысьціянская царква Батак (Інданэзія, 4,17)
Царква Нарвэгіі (3,99)
Малагасійская лютэранская царква (3,0)
Эвангельская лютэранская царква Гановэру (Нямеччына, 2,8)
Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы засядае ў Браціславе . Бачына фэдэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе чальцом зьяўляецца аддзяленьне Эвангельска-лютэранскай царквы ў Расеі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі [ 2] , хоць фактычна з 2001 року беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[ 3] .
^ Members (анг.) Who We Are . The Lutheran World Federation. Праверана 26 красавіка 2013 г.
^ Europe (анг.) Member Churches . The Lutheran World Federation. Праверана 26 красавіка 2013 г.
^ История СЕЛЦ РБ (рас.) История лютеранства в Беларуси . Самастойная эвангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь. Праверана 26 красавіка 2013 г.
Сусьветная лютэранская фэдэрацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў