Сусіла Бамбанг Юдхаёна

Сусіла Бамбанг Юдхаёна
па-інданэзійску: Susilo Bambang Yudhoyono
Прэзыдэнт Інданэзіі
20 кастрычніка 2004 — 20 кастрычніка 2014
Папярэднік: Мэгаваці Сукарнапутры
Наступнік: Жако Відадо
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 верасьня 1949 (75 гадоў)
Ява, Інданэзія
Партыя:
  • Дэмакратычная партыя[d]
Сужэнец: Крысьціяні Гэраваці[d][1]
Дзеці: Агус Харымурці Юдхаёна[d] і Эдзі Баскаро Юдхаёна[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Сусіла Бамбанг Юдхаёна (нарадзіўся 9 верасьня 1949 году ў Інданэзіі) — інданэзійскі палітык, генэрал, выбраны прэзыдэнтам Інданэзіі ў 2004 годзе.

Сын афіцэра, у 1973 годзе скончыў Інданэзійскую вайсковую акадэмію. Прымаў удзел у апэрацыі акупацыі Інданэзіяй Усходняга Тымору (1975). У 1980-х гадах праходзіў падрыхтоўку ў ЗША. З 1995 па 1996 год быў кіраўніком інданэзійскай назіральнай місіі ў Босьніі і Герцагавіне, потым кіраваў вайсковай акругай Джакарты і ў паўднёвай Суматры. У 1997 годзе стаў кіраўніком аддзелу справаў палітычных і грамадзкіх Генэральнага штабу. 1 траўня 2000 году падаў у адстаўку.

У 2000 годзе папярэдні прэзыдэнт Абдурахман Вахід даверыў яму кіраўніцтва міністэрства здабычы, а ў хуткім часе і міністэрства бясьпекі. Як кіраўнік гэтага ключавога міністэрства Юдхаёна атрымаў заданьне дэпалітызацыі войска. У 2001 годзе Вахід, пад пагрозай адстаўкі зьвярнуўся да Юдхаёна з загадам увядзеньня вайсковага становішча, што дазволіла б прэзыдэнту распусьціць парлямэнт і застацца пры ўладзе. Пасьля адмовы Юдхаёна быў зьняты са свайго паста, але вярнуўся пры новым прэзыдэнце краіны Мэгаваці Сукарнапутры, якая заняла пасаду прэзыдэнта пасьля імпічмэнту Вахіда.

Пасьля тэракту на Балі (2002) праводзіў актыўныя дзеяньні супраць тэрарыстаў і стаў адным зь нешматлікіх інданэзійскіх палітыкаў, якія вялі вайну з тэрарызмам.

У сакавіку 2004 году генэрал Юдхаёна падаў у адстаўку з пасады міністра бясьпекі і сканцэнтраваўся на прэзыдэнцкай кампаніі. 20 верасьня 2004 году перамог у другім туры спадарыню Сукарнапутры і быў выбраны прэзыдэнтам Інданэзіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сусіла Бамбанг Юдхаёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.merdeka.com/peristiwa/sby-pamer-foto-pernikahan-di-facebook.html