Суфле

Суфле
2010 год
2010 год
Тыпдэсэрт
Нацыянальная стравафранцуская
ПаходжаньнеФранцыя
РэгіёнЗаходняя Эўропа
АўтарВінсэн Ля Шапэль
Дата зьяўленьня1733 год
Час прыгатаваньня20 хвілінаў
Асноўны складнікяйка
Распаўсюджаныя складнікітварог, яблык
Падобныя стравышыфонавы пірог, пасьціла, зэфір, мармэляд

Суфле (франц. soufflé — надзьмуты) — францускі дэсэрт на аснове ўскалмачаных яек.

Віды: гарбузовае, морквавае, мясное, рыбнае, рысавае, сырнае, тварожнае, шакаляднае, яблычнае і ягаднае[1].

Спачатку для прыгатаваньня варта абабраць вялікі салодкі яблык і надраць яго на тарцы. Затым дадаюць 200 грамаў працёртага празь сіта тварагу і жаўток, якія перамешваюць відэльцам. Бялок ускалмачваюць з драбком солі і падмешваюць да тварожнай масы. Атрыманай сумесьсю запаўняюць формачкі. Суфле запякаюць 6 хвілінаў у мікрахвалёвай печы да крэмавага адценьня верху. Каб зь лёгкасьцю дастаць страву з формачак, ёй даюць астыць да цёплага стану[1].

Сырнае суфле (2013 год)

У 1733 годзе францускі майстар-кухар Вінсэн Ля Шапэль выдаў у Лёндане кнігу «Сучасны кухар», дзе ўпершыню згадаў прыгатаваньне суфле. Спачатку страва была несалодкай, але з падачай на прыёмах і балях стала дэсэртам. Першапачаткова сумесь награвалі для наданьня паветранасьці[2].

У 1854 годзе Вінцэнта Завадзкая прыводзіла ў сваёй кнізе «Літоўская кухарка» тры рэцэпты суфле: з судака і шчупака[3], а таксама з сырам і з шакалядам[4]. Дадатак да 14-га выданьня кнігі «Літоўская кухарка» 1938 году ўлучаў рэцэпт суфле з курыцы[5].

Шакаляднае суфле (2018 год)

У 1926 годзе амэрыканскі пекар Манро Страўз вынайшаў замарожанае суфле, калі ўскаламуціў яечны бялок з сыропам з садавіны і даўпоўніў атрыманую масу загушчальнікам. Такую страву сталі называць шыфонавым пірагом у гонар празрыстай тканіны шыфон. Аснову суфле складаў яечны жаўток, зьмяшаны з агароднінай, ягадамі або мясам. Пры канцы прыгатаваньня дадавалі ўскалмачаны бялок для наданьня паветранасьці атрыманай масе. Для захаваньня лёгкасьці такую масу запякалі, бо булбалкі паветра пры запяканьні пашыраюцца, што павялічвае абсяг самой стравы. Таксама для гэтай мэты сталі дадаваць жэлятын ці агар[2].

  1. ^ а б Тацяна Юхновіч, Сяргей Юхновіч. Зусім ня кожны суфлёр любіць суфле / гал.рэд. Аляксандар Ваюшын // Вельмі смачна : газэта. — Менск: Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў», люты 2023. — № 1 (37). — С. 1. — ISSN 2617-8508.
  2. ^ а б Тацяна Юхновіч, Сяргей Юхновіч. З гісторыі кулінарыі: суфле // Вельмі смачна. — люты 2023. — № 1 (37). — С. 1.
  3. ^ Вінцэнта Завадзкая. Разьдзел 7. Розныя рыбы // Літоўская кухарка. Першая беларуская кулінарная кніга / перакл. Натальля Бабіна, адказн. і дызайн І.В. Разько. — Менск: Харвэст, 2013. — С. 166. — 432 с. — 1500 ас. — ISBN 978-985-18-1935-1
  4. ^ Вінцэнта Завадзкая. Разьдзел 11. Стравы зь яек, грыбкі, налісьнікі і рознае печыва з патэльні // Літоўская кухарка / перакл. Натальля Бабіна. — Менск: Харвэст, 2013. — С. 241. — 432 с.
  5. ^ Вінцэнта Завадзкая. Дадатак да чатырнаццатага выданьня // Літоўская кухарка / перакл. Натальля Бабіна. — Менск: Харвэст, 2013. — С. 415. — 432 с.