Сфорцы | |
![]() Герб роду Сфорцаў | |
Тытул | герцагі Міляну |
---|---|
Краіна паходжаньня | Італія |
Першы з роду | Муцыё Атэндоля |
Апошні з роду | Франчэска II (1535) |
Адгалінаваньні ад роду | Пазашлюбныя
|
Сфо́рцы — кіроўны род у рэнэсансавай Італіі, герцагі мілянскія.
Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.
Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.
Імя | Партрэт | Дачыненьне да роду Сфорцаў |
---|---|---|
Муцыё Атэндоля | ![]() |
Заснавальнік роду |
Франчэска I Сфорца | ![]() |
Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў |
Б’янка Марыя Вісконці | ![]() |
Жонка Франчэска Сфорцы |
Галеаца Марыя Сфорца | ![]() |
Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну |
Джан Галеаца Сфорца | ![]() |
Сын Галеаца Марыі Сфорцы |
Бона Сфорца | ![]() |
Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская |
Б’янка Марыя Сфорца | ![]() |
Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I |
Ганна Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ | |
Катарына Сфорца | Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы | |
Людавіка Сфорца | ![]() |
Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну |
Бэатрычэ д’Эстэ | ![]() |
Жонка Людавіка Сфорцы |
Максімільян Сфорца | ![]() |
Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну |
Франчэска II Сфорца | ![]() |
Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну |
Джаваньні Паоля I Сфорца | Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа |