Сцынтыляцыйны лічыльнік — дэтэктар радыяактыўнага выпраменьваньня, прынцып дзеяньня якога заснаваны на люмінэсцэнцыі.
Сцынтыляцыйныя лічыльнікі выкарыстоўваюцца для выяўленьня радыяактыўнага выпраменьня рэчывам, што сьвяціцца пры паглынаньні гама-кванта, нэўтрона або зараджанай часьцінкі, люмінафора. У сучасных прыладах сьвятло з дапамогай сьвятлаводаў перадаецца на фотапамнажальнікі. Пасьлядоўна выкарыстоўваючы некалькі фотапамнажальнікаў можна дамагчыся ўзмацненьня ў мільярды разоў.
Для выяўленьня гама-квантаў найчасьцей выкарыстоўваюцца крышталі NaI з дамешкам талю. Для выяўленьня зараджаных часьцінак лепш выкарыстоўваць плястыкавыя сцынтылятары, напрыклад, полістэрын з дабаўкай тэрфінілу. Вадкія сцынтыляцыйныя лічыльнікі эфэктыўныя для рэгестрацыі бэта-часьцінак.
Упершыню мэтоду выкарыстаньня сцынтыляцыйных лічыльнікаў ажыцьцявіў Ўільям Крукс у 1903 годзе.
Гэта — накід артыкула пра ядзерную ці атамную фізыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |