Сывасспор Сывас

Сывасспор
Заснаваны 1967
Горад Сывас, Турэччына
Стадыён Сывас
Умяшчальнасьць: 27 532
Прэзыдэнт Мэджнун Ат’якмаз[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sivasspor.org.tr

«Сывасспор» (па-турэцку: Sivasspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Сывасу. Заснаваны ў 1967 годзе. Уладальнік Кубка Турэччыны (2022).

«Сывасспор» быў утвораны 14 траўня 1932 году, але першапачаткова меў назоў «Сывас Генчлык». Клюбнымі колерамі абразу сталі чырвоны і белыя, якія ўсьцяж выкарыстоўваюцца клюбам. Доўгі час каманда мела аматарскі статус. Да сярэдзіны 1960-х гадоў «Сывас Генчлык» аб’яднаўся зь яшчэ двума клюбамі гораду з мэтай узмацненьня, але прафэсійны статус атрымаць і пасьля гэтага не атрымалася.

Толькі ў 1967 годзе «Сывасспор» атрымаў прафэсійны статус і запрашэньне выступаў у чэмпіянаце Турэччыны. Справа палягала ў тым, што за некалькі гадоў да таго Турэцкая футбольная фэдэрацыя пастанавіла стварыць трэці дывізіён, куды былі запрошаныя новыя клюбы. У тым жа годзе, але 17 верасьня, падчас матчу супраць «Кайсэры Эрджыесспор» (зь якога пазьней утварыўся «Кайсэрыспор») на стадыёне Кайсэры Ататурк здарылася катастрофа калі заўзятары клюбаў спрычынілі бойку, у якой загінулі 40 чалавек і яшчэ сама меней 300 чалавек атрымалі траўмы. Практычна ўсе ахвяры былі прыхільнікамі «Сывасспору». Сам матч быў завершаны зь лікам 1:0 на карысьць клюбу з Кайсэры. Падчас свайго першага прафэсійнага сэзону «Сывасспор» заняў 16 месца ў сваёй групе, на чатыры пункты адстаючы ад вылету. У наступныя сэзоны клюб таксама ня меў добрых вынікаў, але ўжо ў сэзонах 1971—1972 і 1972—1973 гадоў наблізіўся да прасоўваньня да дывізіёну вышэй, саступіўшы «Шэкерспору» і «Адана Дэмірспору» адпаведна.

«Сывасспор» яшчэ доўгі час праводзіў у найніжэйшых лігах пакуль не атрымаў перамогу ў Другой лізе ў 2005 годзе, атрымаўшы прасоўваньне да Супэрлігі. У дэбютным сэзоне спартоўцы занялі 8 радок. Да ключовых перамог падчас сэзону ў матчах супраць «Бэшыкташу» і «Генчлербірлігі» каманду прывёў Вэрнэр Лёрант. Сапраўднага посьпеху сывасцы дамагліся ў сэзоне 2007—2008 гадоў, калі клюб фінішаваў чацьвертым, зарабіўшы аднолькавую колькасьць пунктаў разам з «Фэнэрбахчэ» і «Бэшыкташам» і саступіўшы толькі ў розьніцы забітых і прапушчаных галоў. У наступным сэзоне 2008—2009 гадоў «Сывасспорт» скончыў сэзон другім, прапусьціўшы наперад «Бэшыкташ» і атрымаў права згуляць за выхад у групавы розыгрыш Лігі чэмпіёнаў. Дэбют у галоўным турніры Эўропы быў няўдалы, то бок клюб у гасьцях у бэльгійскага «Андэрлехту» атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 5:0. Перамога зь лікам 3:1 у матчы ў адказ ужо не дазволіла клюбу крочыць далей у турніры. У розыгрышу Лігі Эўропы, куды «Сывасспор» адразу патрапіў, клюб таксама чакала няўдача — з агульным лікам 5:0 у двубоі туркі саступілі ўкраінскаму «Шахтару».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Хюсэйн Арслан 1999
3 Сьцяг Турэччыны Аб Угур Чыфтчы 1992
5 Сьцяг Турэччыны Аб Мэхмэт Албайрак 2004
6 Сьцяг Турэччыны ПА Эзкан Ігітэр 2000
7 Сьцяг Турэччыны Аб Мурат Палулі 1994
8 Сьцяг Грэцыі ПА Харыс Харысіс 1995
9 Сьцяг Альбаніі Нап Рэй Манай 1997
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Прытчард 1993
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Квінсі Мэніг 1995
12 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Самюэль Мутусамі 1996
13 Сьцяг Сэрбіі Бр Джорджэ Нікаліч 1997
14 Сьцяг Малі Аб Самба Камара 1992
15 Сьцяг Польшчы ПА Ян Беганскі 2002
17 Сьцяг Турэччыны Нап Эмрах Башсан 1992
21 Сьцяг Турэччыны Нап Эмрэ Гекай 2006
23 Сьцяг Турэччыны Аб Алаадын Акумуш 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Сэрбіі Аб Ураш Радакавіч 1994
27 Сьцяг Гамбіі Аб Ноа Сундбэрг (ар. Лудагорац) 1996
35 Сьцяг Турэччыны Бр Алі Шашал Вурал 1990
41 Сьцяг Турэччыны Бр Сэркан Каан Сарман 2006
43 Сьцяг Турэччыны ПА Эймэн Юрджу 2009
44 Сьцяг Грэцыі Аб Ахілеас Пунгурас 1995
46 Сьцяг Турэччыны Нап Бэкір Турач Бёке 1999
53 Сьцяг Турэччыны Аб Эмірхан Башыйгіт 2005
58 Сьцяг Турэччыны Аб Зія Эрдал (капітан) 1988
66 Сьцяг Турэччыны Нап Сынан Кая 2006
77 Сьцяг Сэнэгалу Нап Кейта Бальдэ 1995
88 Сьцяг Турэччыны ПА Талха Шэкер 2006
90 Сьцяг Узбэкістана ПА Азізбэк Тургунбоеў 1994
Сьцяг Турэччыны ПА Эрдэм Гюлеч 2007
Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Гары Радрыгіш 1990
Сьцяг Гвінэі Нап Фадэ Куата 1990

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]