па-аксытанску: Gerbert d'Orlhac | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | па-аксытанску: Gerbert d'Orlhac[1] |
Нарадзіўся | не раней за 945 і не пазьней за 950
|
Памёр | 12 траўня 1003[2][3] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Заняткі | астраном, матэматык, палітык, каталіцкі сьвятар, філёзаф, тэоляг, астроляг, схаластык, пісьменьнік |
Сыльвэ́стар II (па-лацінску: Silvester PP. II), сьвецкае імя Жэрбэ́р Арылья́цкі (па-француску: Gerbert of Aurillac; 946, Бэльяк, Францыя — 12 траўня 1003, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі, навуковец і настаўнік. Апостальскі пасад заняў у 999 годзе і кіраваў царквою па сваю сьмерць. Ён ухваліў і спрыяў вывучэньню арабскай і грэцка-рымскай арытмэтыкі, матэматыкі і астраноміі, аднавіўшы ў Эўропе выкарыстаньне абака і армілярную сфэру, якія былі страчаныя Лацінскай Эўропай з канца грэцка-рымскай эры. Як мяркуецца, Сыльвэстар першы ўвёў у Эўропе дзесятковую сыстэму лічэньня з выкарыстаньнем арабскай сыстэмы лічбаў. Таксама гэтаму папу прыпісваюць вынаходніцтва першых мэханічных гадзіньнікаў у 996 годзе. У свой час падтрымаў Юго Капэта, які стаў каралём Францыі і паклаў канец каралінскай дынастыі каралёў у 987 годзе.