Сыман Пютлік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 2000 (24 гады) | |
Рост | 193 см | |
Пазыцыя | левы гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фленсбург-Гандэвіт | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2019—2023 | ГОГ Гудмэ | |
2023— | Фленсбург-Гандэвіт | |
Зборныя | ||
2021— | Данія |
Сыман Пютлік (па-дацку: Simon Pytlick; нар. 11 сьнежня 2000 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Паходзіць з ганбольнай сям’і, то бок ягоныя бацькі таксама гулялі ў гандбол, як і ягоны сёстры Каміла і Язэфіна.
Пачаў займацца гандболам у акадэміі клюбу ГОГ у 2012 годзе. У сэзоне 2019—2020 гадоў дэбютаваў за каманду з Гудмэ ў дацкай гандбольнай лізе, закінуўшы дзесяць галоў у шасьці гульнях. 15 верасьня 2019 году дэбютаваў у складзе дружыны ў матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць «Крыстыянстаду». Пасьля таго, як ягоны таварыш па камандзе Эміль Лерке парваў пятавую сухажылу, Пютлік атрымаў значна больш гульнявога часу ў сэзоне 2020—2021 гадоў. Гулец скарыстаўся гэтым, што прынесла яму ўзнагароду «Талент году»[1]. У сэзоне 2021—2022 гадоў трапіў у каманду ўсіх зорак паводле вынікаў чэмпіёну[2]. У 2022 годзе ён быў абраны гандбалістам году Даніі[3]. З сэзону 2023—2024 гадоў пачаў гуляць у складзе нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»[4].