Сымонэ Пэрота

Сымонэ Пэрота
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасьня 1977(1977-09-17)[1][2][3] (47 гадоў)
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1998 Рэджына[d] 77 (1)
1998—1999 Ювэнтус 5 (0)
1999—2001 Бары[d] 56 (1)
2001—2004 К’ева 95 (6)
2004—2013 Рома 246 (36)
Зборныя
1998—2000 Італія (да 21)[d] 6 (1)
2002—2009 Італія 48 (2)

Сымо́нэ Пэро́та (па-італьянску: Simone Perrotta; нар. 17 верасьня 1977 году, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Ангельшчына) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст, паўабаронца. Больш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за рымскую «Рому» і нацыянальную зборную Італіі. Зьяўляецца чэмпіёнам сьвету 2006 году.

Сымонэ Пэрота нарадзіўся ў Ангельшчыне і жыў тамака да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.

Пэрота — выхаванец футбольнай школы «Рэджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Сэрыі Б у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным гульцом асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювэнтус», аднак у яго склад Пэроту не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур’ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніё Контэ, Зынэдына Зыдана і Дыд’е Дэшама — за «Ювэнтус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сэзоны стаў лідэрам каманды. У пачатку сэзону 2001—2002 гадоў Пэрота папоўніў шэрагі «К’ева» з Вэроны. Да зьдзіўленьня шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сэзону была на 1-м месцы ў Сэрыі A. Пэрота стаў лідэрам і гэтай каманды.

У 2004 годзе Пэротта перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймацнейшых сярэдніх лініяў у чэмпіянаце: Пісара — Пэрота — ТоцьціДэ РосіМансіні. Гуляючы за «Рому», Пэрота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі.

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 году). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Эўра-2004, дзе забіў гол Баўгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне Пэрота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.

  1. ^ а б в Simone Perrotta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в SIMONE PERROTTA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Simone Perrotta // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]