Сымпатыя (па-грэцку: συμπάθια — «спачуваньне, прыхільнасьць») — пачуцьцё ўстойлівай эмацыйнай прыхільнасьці чалавека да іншых людзей. Процілегласьць антыпатыі. Сымпатыя, як правіла, узьнікае на аснове агульных поглядаў, інтарэсаў і каштоўнасьцяў, а таксама з прычыны выбарчай станоўчай рэакцыі на зьнешнасьць, паводзіны і рысы характару іншага чалавека. Сымпатыя аднаго чалавека да іншага праяўляецца як інстынктыўная схільнасьць, пачуцьцё ўнутранага сваяцтва паміж імі. Выяўляецца ў павышанай цікавасьці да чалавека, добразычлівасьці, аказаньня ўвагі і дапамогі.