Сыная (рум. Sinaia) — горад у жудзецы Прахова ў Румыніі. Вядомы як горналыжны курорт. Насельніцтва 14636 чалавек.
Горад атрымаў сваю назву ад манастыра Сыная, вакол якога ён утварыўся.
Кароль Караль I загадаў выбудаваць сабе ў Сынаі летнюю рэзыдэнцыю — замак Пэлеш, з тых часоў Сыная стаў адным з частых месцаў знаходжаньня каралеўскай сям’і. Тут таксама знаходзіцца палац знакамітага румынскага кампазытара Джорджу Энэску.
Сыная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |