Сындром раздражнёнага кішачніка (СРК) — функцыянальны разлад тоўстай кішкі. Сустракаецца пераважна ў 30—40 гадоў найчасьцей сярод гараджанаў.
Немач выклікаецца праз стрэс, хранічную стомленасьць, парушэньне ўстойлівага раскладу харчаваньня, нястачу расьліннай абалоніны ў ежы, ужываньне раздражняльнай ежы (газаваны напой, кава, сьпірт і тлустыя стравы), маларухомы лад жыцьця, эндакрынныя парушэньні (атлусьценьне, гіпатэрыёз, цукровы дыябэт і дысбактэрыёз).
Парушэньне праяўляецца праз боль і ўздуцьце жывата на трэцюю гадзіну пасьля яды і да спаражненьня, запор і панос адразу пасьля ежы ў першай палове дня, нетрыманьне газаў увечары. Адчуваецца бурчаньне і пераліваньне ў жываце, няпоўнае спаражненьне кішачніка, цяжар і перапаўненьне ў эпігастрыі. Адзначаецца ванітаваньне, адрыжка, галаўны боль, адчуваньне камяку пры глытаньні і нястача паветра[1].
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |