Сырэны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Сырэны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sirenia | |
Сырэны (Sirenia) — атрад сысуноў, якія жывуць у вадзе.
Вядомы з эацэну. Прарадзімаю сырэнаў мяркуема зьяўляецца Афрыка, а іх найбліжэйшымі сваякамі — хобатныя і даманы.
Даўжыня цела 2,5—5,8 м (у вымерлай марской каровы дасягала 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнастці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах.
Разам з кітападобнымі і ластаногімі сырэны — трэці вялікі таксон сысуноў, якія жывуць у вадзе. У адрозьненьне ад цюленяў яны, аднак, ня могуць перасоўвацца па сушы з-за сваіх слабых канечнасьцяў. З кітамі іх таксама нельга параўнаць, бо яны звычайна жывуць у прыбярэжным мелкаводзьдзі ці нават у прэснай вадзе. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай часткі Сусьветнага акіяну.
Актыўныя пераважна ўначы. Расьліннаедныя. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня.
Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Сямействы:
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |