Сьветлавое забруджваньне — празьмернае або няправільна накіраванае штучнае сьвятло, якое асьвятляе начное неба, выклікаючы дэґрадацыю прыроднага асяродзьдзя і нэгатыўна ўплываючы на бачнасьць зорак і іншых нябесных аб’ектаў.
Дасьледаваньні паказалі, што 83 % насельніцтва Зямлі жывуць пад забруджаным небам[1] і 80 % жыхароў Злучаных Штатаў і 63 % жыхароў Эўрапейскага Зьвязу жывуць пад небам, яркасьць якога не перавышае сьвятло Месяца[2].
Сьветлавое забруджваньне шкодна шэрагам рэчаў, такіх як выміраньне шэрагаў відаў жывёл і губляньне птушак, якія лятуць у і ад выраю. У чалавека пад уплывам штучнай электрычнасьці губляецца натуральны цыкаль сну.