Сьветладарск | |
укр. Світлодарськ | |
Пляж на беразе вадасховішча Вуглягорскай ЦЭС | |
Дата заснаваньня: | 1970 |
Горад з: | 1992 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Данецкая |
Раён: | Бахмуцкі |
Мэр: | Сяргей Дыярдыца |
Плошча: | 2,12 км² |
Вышыня: | 172 м н. у. м. |
Насельніцтва (2013) | |
колькасьць: | 12 164 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 5737,74 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 6249 |
Паштовы індэкс: | 84792 |
КОАТУУ: | 1410970500 |
Нумарны знак: | AH |
Геаграфічныя каардынаты: | 48°26′9″ пн. ш. 38°12′59″ у. д. / 48.43583° пн. ш. 38.21639° у. д.Каардынаты: 48°26′9″ пн. ш. 38°12′59″ у. д. / 48.43583° пн. ш. 38.21639° у. д. |
Сьветладарск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сьветладарск (па-ўкраінску: Світлодарськ) — места раённага значэньня ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).
Разьмешчанае ва ўсходняй частцы вобласьці, на беразе Сьветладарскага вадасховішча.
Места займае тэрыторыю 24 км², зь іх 6% пад забудоваю. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэньняў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За рок выпадае больш за 500 мм ападкаў.
Паводле вынікаў перапісу 2001 року насельніцтва места складала 13 203 асобы, зь якіх 24,62% пазначылі роднай моваю ўкраінскую 75,03% — расейскую, 0,10% — беларускую, па 0,08% — армянскую і грэцкую, па 0,02% — малдоўскую, 0,01% — гагавускую і нямецкую мовы[2].
Заснаванае ў 1970 року як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглегорскай ДРЭС. Статус места атрымала ў 1992 року.
29 сакавіка 2013 р. на Вуглегорскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваныя[3]. Пашкоджаныя 4 энэргаблёкі першай чаргі. Станцыя была адключаная ад энэргасыстэмы.
Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглягорскай электрастанцыі і зьвязаных зь ёю прадпрыемствах.
У месьце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.
Сьветладарск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў