- 1—2 студзеня — Новы год
- 7 студзеня — Раство Хрыстова (па календары праваслаўнай канфэсіі)
- 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (не выхадны)
- 8 сакавіка — Дзень жанчын (Міжнародны жаночы дзень)
- 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі (не выхадны)
- 2 красавіка — Дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі
- рухомае — Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфэсіі)
- рухомае — Вялікдзень (па календары каталіцкай канфэсіі)
- 1 траўня — Дзень працы
- 9 траўня — Дзень Перамогі
- рухомае — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь (другая нядзеля траўня)
- 3 ліпеня — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
- 17 верасьня — Дзень народнага адзінства[1]
- 2 лістапада — Дзень памяці (Дзяды, не выхадны)
- 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
- 25 сьнежня — Раство Хрыстова (па календары каталіцкай канфэсіі)
- 23 лютага — Дзень узброеных сіл і ваенна-марскога флёту СССР
- 23—24 чэрвеня: Купальле (дні летняга сонцазвароту)
- 23—24 сьнежня: Каляды (дні зімовага сонцазвароту)
Праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) у Беларусі карыстаецца Юліянскім календаром (г.зв. «старым стылем»). Але даты праваслаўных сьвятаў ніжэй даюцца па новым стылі.
Галоўныя каталіцкія сьвяты (сьпіс няпоўны):
- 6 студзеня — Трох Каралёў
- 2 лютага — Грамніцы (Маці Божай Грамнічнай, Стрэчаньне)
- Папялец (рухомае)
- 25 сакавіка — Зьвеставаньне Найсьв. Панны Марыі (супадае з Днём Волі)
- Нядзеля Пальмовая (Вербніца)
- Вялікдзень (рухомае), таксама дзяржаўнае сьвята
- Узьнясеньне, Ушэсьце (рухомае)
- Тройца, Зялёныя Сьвяты, Зелянец, Сёмуха (рухомае)
- Божага Цела (рухомае)
- 24 чэрвеня — Сьв. Яна
- 29 чэрвеня — Сьвсьв. Пятра і Паўла
- 6 жніўня — Перамяненьне Панскае
- 15 жніўня — Унебаўзяцьце Найсьв. Панны Марыі (Ушэсьце, Усьпеньне, Прачыстая)
- 8 верасьня — Нараджэньне Найсьв. Панны Марыі (Другая Прачыстая)
- 1 лістапада — Усіх Сьвятых
- 2 лістапада — Дзяды, таксама дзяржаўнае сьвята
- 11 лістапада — Сьв. Марціна
- 25 лістапада — Сьв. Кацярыны
- 30 лістапада — Сьв. Андрэя
- 24 сьнежня — Вігілія Божага Нараджэньня
- 25 сьнежня — Божае Нараджэньне, таксама дзяржаўнае сьвята
- 31 сьнежня — Сьв. Сыльвэстра (Новы год)
- 5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
- Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў (першая нядзеля студзеня)
- 19 студзеня — Дзень выратавальніка
- Дзень беларускай навукі (апошняя нядзеля студзеня)
- 21 лютага — Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы
- 4 сакавіка — Дзень міліцыі
- 18 сакавіка — Дзень унутраных войск
- 23 сакавіка — Дзень работнікаў гідрамэтэаралягічнай службы
- Дзень работнікаў бытавога абслугоўваньня насельніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (чацьвёртая нядзеля сакавіка)
- Дзень геоляга (першая нядзеля красавіка)
- 22 красавіка — Дзень судовага экспэрта
- 5 траўня — Дзень друку
- 7 траўня — Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня і сувязі
- Дзень работнікаў фізычнай культуры і спорту (трэцяя субота траўня)
- 28 траўня — Дзень памежніка
- Дзень хіміка (апошняя нядзеля траўня)
- Дзень мэліяратара (першая нядзеля чэрвеня)
- Дзень работнікаў лёгкай прамысловасьці (другая нядзеля чэрвеня)
- Дзень мэдычных рабонікаў (трэцяя нядзеля чэрвеня)
- 26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры
- Дзень вынаходніка і рацыяналізатара (апошняя субота чэрвеня)
- 30 чэрвеня — Дзень эканаміста
- Дзень каапэрацыі (першая субота ліпеня)
- Дзень работнікаў воднага транспарту (першая нядзеля ліпеня)
- Дзень работнікаў падатковых органаў (другая нядзеля ліпеня)
- Дзень мэталюрга (трэцяя нядзеля ліпеня)
- 25 ліпеня — Дзень пажарнай службы
- Дзень работнікаў гандлю (апошняя нядзеля ліпеня)
- Дзень чыгуначніка (першая нядзеля жніўня)
- Дзень будаўніка (другая нядзеля жніўня)
- 23 жніўня — Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
- Дзень работнікаў газавай, нафтавай і паліўнай прамысловасьці (першая нядзеля верасьня)
- 12 верасьня — Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга сьледзтва
- 20 верасьня — Дзень мытніка
- Дзень работнікаў лесу (трэцяя нядзеля верасьня)
- Дзень машынабудаўніка (апошняя нядзеля верасьня)
- Дзень настаўніка (першая нядзеля кастрычніка)
- 6 кастрычніка — Дзень архівіста
- Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля кастрычніка)
- 14 кастрычніка — Дзень стандартызацыі
- 15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прамысловасьці
- Дзень аўтамабіліста і дарожніка (апошняя нядзеля кастрычніка)
- Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі (першая нядзеля лістапада)
- Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасьці аграпрамысловага комплексу (трэцяя нядзеля лістапада)
- Дзень страхавых работнікаў (першая субота сьнежня)
- Дзень юрыста (першая нядзеля сьнежня)
- 20 сьнежня — Дзень работніка органаў дзяржаўнай бясьпекі
- 22 сьнежня — Дзень энэргетыка