Сьляза (мн.л. — слёзы) — вадкасьць, якую выпрацоўвае сьлёзная залоза вока сысуноў. Празрыстая, зьлёгку апалесцыруе, мае слабашчолачную рэакцыю. Асноўную частку (да 99%) складае вада, астатняе — неарганічныя рэчывы (хлярыд натру, карбанат натру і магну, а таксама сернакіслы і фосфарнакіслы кальц). Бактэрыцыдныя ўласьцівасьці сьлязам надае фэрмэнт лізацым. У склад сьлёз уваходзіць 0,1% іншых бялкоў.