Сьнежка | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 1603 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 1197 м[1] н. у. м. |
Ізаляцыя | 290 км[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Верхняя Малая Упа[d], Пэц пад Сьнежкай[d], Ніжнесылескае ваяводзтва, Еленягурскі павет[d][2] і Карпач[d][2] |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіны | Чэхія, Польшча |
Горная сыстэма | Судэты |
Сьнежка | |
Сьнежка (па-чэску: Sněžka, па-польску: Śnieżka) — горная вяршыня ў Крконошах, на мяжы Польшчы й Чэхіі. Самы высокі пункт Чэхіі (1603 мэтры) й Ніжнесылескага ваяводзтва Польшчы. Адна зь вяршынь так званай Кароны польскіх гор (пераліку самых высокіх вяршынь польскіх горных сыстэм). На схілах гары лясы, горныя лугі, камяністыя россыпы. Большую частку року пакрыта сьнегам. На вяршыні канатная дарога, a з польскага боку знаходзіцца мэтэастанцыя, рэстарацыя й невялікі касьцёл. Гара ўваходзіць у Нацыянальныя паркі Польшчы й Чэхіі. Зьяўляецца папулярным месцам сярод турыстаў. Выкарыстоўваецца для зімовых відаў спорту.