Возера
Сьнярдвы
Śniardwy
Сьнярдвы на мапе Польшчы ![]() ![]() Сьнярдвы | |||||||||||||||||||||
![]() |
Сьнярдвы (па-польску: Śniardwy) — самае вялікае возера на паўночным усходзе Польшчы. Знаходзіцца на тэрыторыі Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Уключаецца ў склад Мазурскіх азёраў. З суседнімі азёрамі злучана сыстэмай каналаў, у выніку чаго ўтвараецца вялікая водная сетка, якая часам завецца Вялікімі Мазурскімі азёрамі. Сьнярдвы разам зь іншымі азёрамі і навакольнымі тэрыторыямі ўваходзяць у Мазурскі ляндшафтны парк. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. У некаторых месцах берагі зараслі чаротам, таму ў гэтых месцах да вады цяжка прайсьці. Вада ў возеры адна з самых чыстых у Польшчы, бо ў яе не скідаюцца сьцёкавыя воды. Плошча 113,8 км², глыбіня да 23 м. Сток у басэйн ракі Нараў. На возеры разьмешчаныя восем вялікіх астравоў. Рыбалоўства, суднаходства, турызм. Возера прываблівае навукоўцаў-арнітолягаў з усяго сьвету. Яны прыязжаюць вывучаць птушак, якія традыцыйна гняздзяцца на гэтых землях. Тут створаная асаблівая ахоўная тэрыторыя для захаваньня папуляцыі птушак.
Сьнярдвы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |