Канадзкая канфэдэрацыя была ўтворана паводле ўказу каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі 1 ліпеня 1867 году ў выніку шэрагу папярэдніх канфэрэнцыяў:
Не зважаючы на тое, што ў канфэрэнцыях прымалі ўдзел прадстаўнікі Антарыё, Квэбэку, Новай Шатляндыі, Нью-Брансўіку, Ньюфаўндлэнду і Вострава Прынца Эдўарда, у канадзкую канфэдэрацыю ў ліпені 1867 году ўвайшлі толькі першыя чатыры правінцыі[1][2].
Першапачаткова «айцамі канфэдэрацыі» зьяўляліся тыя, хто прысутнічаў хоць на адной з гэтых канфэрэнцый, гэта 36 асобаў. Пазьней да іх сталі таксама адносіць палітыкаў, якія зрабілі значны ўнёсак у пашырэньне складу канфэдэрацыі як да, так і пасьля канфэрэнцый[3], іншыя крыніцы называюць іх «заснавальнікамі канфэдэрацыі» [4]. Да прыкладу, Амор Дэ Космас які адыграў важную ролю як ва ўсталяваньні дэмакратыі ў Брытанскай Калюмбіі, так і ў далучэньні яе да канфэдэрацыі, разглядаецца многімі як «айцец канфэдэрацыі»[5], але ён не ўваходзіць у клясычны сьпіс 36 асобаў. Джозэф Робэртс Смалўуд называў сябе «апошнім айцом канфэдэрацыі» (анг. the Last Father of Confederation), бо менавіта ён дапамог прывесьці Ньюфаўндлэнд ў канфэдэрацыю ў 1949 годзе.
Імя | Гады жыцьця | Партрэт | Правінцыя | Шарлёттаўн | Квэбэк | Лёндан |
---|---|---|---|---|---|---|
Адамз Джордж Арчыбальд(en) Adams George Archibald |
(1814—1892) | Новая Шатляндыя | ||||
Джордж Браўн(en) George Brown |
(1818—1880) | Антарыё | ||||
Аляксандар Тыло Галт(en) Alexander Tilloch Galt |
(1817—1893) | Квэбэк | ||||
Ўільям Аляксандар Гэнры(en) William Alexander Henry |
(1816—1888) | Новая Шатляндыя | ||||
Джон Гамільтан Грэй(en) John Hamilton Gray |
(1814—1889) | Нью-Брансўік | ||||
Джон Гамільтан Грэй(en) John Hamilton Gray |
(1811—1887) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Джон Мэрсэр Джонсан(en) John Mercer Johnson |
(1818—1868) | Нью-Брансўік | ||||
Робэрт Бары Дыкі(en) Robert Barry Dickey |
(1811—1903) | Новая Шатляндыя | ||||
Фрэдэрык Картэр(en) Frederick Carter |
(1819—1900) | Ньюфаўндлэнд | ||||
Жорж-Эт’ен Карт’е(en) George-Étienne Cartier |
(1814—1873) | Квэбэк | ||||
Джэймз Какбэрн(en) James Cockburn |
(1819—1883) | Антарыё | ||||
Джордж Коўлз(en) George Coles |
(1810—1875) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Аляксандар Кэмпбэл(en) Alexander Campbell |
(1822—1892) | Антарыё | ||||
Эктар-Люі Лянжэвэн(en) Hector-Louis Langevin |
(1826—1906) | Квэбэк | ||||
Томас Дарсі Макгі(en) Thomas D’Arcy McGee |
(1825—1868) | Квэбэк | ||||
Ўільям Макдугал(en) William McDougall |
(1822—1905) | Антарыё | ||||
сэр Джон Аляксандар Макдональд(en) John Alexander Macdonald |
(1815—1891) | Антарыё | ||||
Эндру Арчыбальд Макдональд(en) Andrew Archibald Macdonald |
(1829—1912) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Джонатан Макалі(en) Jonathan McCully |
(1809—1877) | Новая Шатляндыя | ||||
Пітэр Мітчэл(en) Peter Mitchell |
(1824—1899) | Нью-Брансўік | ||||
Олівэр Маўат(en) Oliver Mowat |
(1820—1903) | Антарыё | ||||
Эдўард Палмэр(en) Edward Palmer |
(1809—1889) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Ўільям Гэнры Поўп(en) William Henry Pope |
(1825—1879) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Джон Ўільям Рытчы(en) John William Ritchie |
(1808—1890) | Новая Шатляндыя | ||||
Ўільям Гэнры Стыўз(en) William Henry Steeves |
(1814—1873) | Нью-Брансўік | ||||
Чарлз Тапэр Charles Tupper |
(1821—1915) | Новая Шатляндыя | ||||
Эт’ен-Паскаль Ташэ(en) Étienne-Paschal Taché |
(1795—1865) | Квэбэк | ||||
Сэм’юэл Леанард Тылі(en) Samuel Leonard Tilley |
(1818—1896) | Нью-Брансўік | ||||
Робэрт Данкан Ўілмат(en) Robert Duncan Wilmot |
(1809—1891) | Нью-Брансўік | ||||
Эдўард Ўэлан(en) Edward Whelan |
(1824—1867) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Чарлз Фішэр(en) Charles Fisher |
(1808—1880) | Нью-Брансўік | ||||
Томас Гіт Гэвілэнд(en) Thomas Heath Haviland |
(1822—1895) | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
Ўільям Пірс Гаўлэнд(en) William Pearce Howland |
(1821—1907) | Антарыё | ||||
Эдўард Бэран Чэндлер(en) Edward Barron Chandler |
(1800—1880) | Нью-Брансўік | ||||
Жан-Шарль Шапэ(en) Jean-Charles Chapais |
(1811—1885) | Квэбэк | ||||
Эмброўз Шы(en) Ambrose Shea |
(1815—1905) | Ньюфаўндлэнд |