Сьпіс сэрыяў сэрыялу «Згубленыя», прэм’ера якога адбылася на амэрыканскім тэлебачаньні 22 верасьня 2004 году. Агулам сэрыял складаецца з 121 сэрыі.
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«Пілёт: Частка 1» (па-ангельску: Pilot: Part 1) Самалёт авіякампаніі Oceanic Airlines, рэйс 815 з Сыднэю ў Лос-Анджэлес, разьбіваецца на бязьлюднай высьпе. У першую ноч 48 застаўшыхся ў жывых пасажыраў пачулі з джунгляў загадкавы роў. Ранкам Джэк, Кэйт і Чарлі знайшлі трансывэр ў кабіне самалёту. |
Джэк | 22 верасьня 2004 | 1 |
«Пілёт: Частка 2» (па-ангельску: Pilot: Part 2) Саід адрамантаваў трансывэр, паспрабаваў даслаць сыгнал SOS і перахапіў таямнічае пасланьне на францускай мове. Соер застрэліў у джунглях белага мядзьведзя. |
Кейт, Чарлі | 29 верасьня 2004 | 2 |
«З чыстага аркуша» (па-ангельску: Tabula rasa) Джэк выпадкова даведваецца, пад час мэдычнай дапамогі прыставу, пра былое Кэйт. Майкл забараніў Ўолту мець зносіны з Локам. Кэйт узгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю ў Аўстраліі. |
Кэйт | 6 верасьня 2004 | 3 |
«Шпацыр» (па-ангельску: Walkabout) Калі запасы ежы скончаюцца, Джэк зьбіраецца забіць дзіка. Клэр і Саід хочуць правесьці памінальную паніхіду па загінулых. Лок узгадвае падзеі, як ён апынуўся ў Аўстраліі. |
Лок | 13 кастрычніка 2004 | 4 |
«Белы трус» (па-ангельску: White Rabbit) Джэк, які пабачыў прывід бацькі, знайшоў у джунглях пітную ваду і пячоры. Таксама ён узгадвае, як паехаў у Аўтралію шукаць бацьку. |
Джэк | 20 кастрычніка 2004 | 5 |
«Дом ўзыходзячага сонца» (па-ангельску: House of the Rising Sun) Джын пабіў Майкла, а Сун прызналася яму, што ведае ангельскую. Лок даведаўся пра нарказалежнасьць Чарлі. Згубленыя падзяліліся на два лягэры — частка сыходзіць у пячоры, іншая застаюцца на беразе. Сун прыгадвае свае адносіны з Джынам напярэдадні палёту. |
Сун | 27 кастрычніка 2004 | 6 |
«Загадкі» (па-ангельску: The Moth) Лок дапамог Чарлі скончыць з гераінам. Саід спрабуе вылічыць, адкуль ідзе трансьляцыя па-француску. Джэка засыпала ў пячоры, але яму пашчасьціла выкаразкацца. Чарлі прыгадвае часы, калі ён быў музыкам і стаў ужываць наркотыкі. |
Чарлі | 3 лістапада 2004 | 7 |
«Махляр» (па-ангельску: Confidence Man) Саід катаваў Соера, каб той аддаў лекі Шэнан. Чарлі прапанаваў Клэр перайсьці ў пячоры. Соер узгадвае сваю старую афёру, ад якой у апошні момант адмовіўся. |
Соер | 10 лістапада 2004 | 8 |
«Адзінокі» (па-ангельску: Solitary) Францужанка паланіла Саіда і шмат расказала пра выспу. Хэрлі знайшоў клюшкі для гольфу і зладзіў турнір. Саід узгадаў, як дапытваў сяроўку дзяцінства, калі быў вайскоўцам. |
Саід | 17 лістапада 2004 | 9 |
«Этан Ром» (па-ангельску: Raised by Another) Начныя жахі ўпэўнілі Клэр, што ёй і будучаму дзіцяці пагражае небясьпека. Хэрлі правёў у лягэры перапіс і выявіў чалавека, якога не было ў сьпісе пасажыраў. Клэр узгадала, як наведвала мэдыюма. |
Клэр | 1 сьнежня 2004 | 10 |
«Ва ўсіх найлепшых каўбояў былі праблемы з» (па-ангельску: All the Best Cowboys Have Daddy Issues) Іншыя захапілі Клэр і Чарлі, таму некалькі пасажыраў пайшлі ім на паратунак. Лок і Бун знайшлі ў лесе падземны бункер. Джэк прыгадвае, як скончылася кар’ера яго бацькі. |
Джэк | 8 сьнежня 2004 | 11 |
«Якім бы ні быў кейс» (па-ангельску: Whatever the Case May Be) Соер і Кейт знайшлі мэталічны кейс. Роўз суцяшае Чарлі, які хвалюецца з-за Клэр. Саід просіць Шэнан дапамагчы зь перакладам мапы Русо. Кейт згадвае рабаваньне банку. |
Кейт | 5 студзеня 2005 | 12 |
«Розум і пачуць» (па-ангельску: Hearts and Minds) Лок даў Буну наркотык, пасьля чаго таму былі мроі пра сьмерць Шэнан. Іншыя пасажыры сталі больш асьцярожна ставіцца да Лока. Бун згадаў тое, што прывяло яго ў Аўстралію. |
Бун | 12 студзеня 2005 | 13 |
«Адмысловы» (па-ангельску: Special) Майкл забараніў Ўолту гутарыць з Локам, які навучыў яго кідаць нажы, і прасіў дапамагчы яму будаваць плыт. Таксама ён узгадаў, як забіраў сына за Аўстраліі. |
Майк, Уолт | 19 студзеня 2005 | 14 |
«Вяртаньне на радзіму» (па-ангельску: Homecoming) Клэр вяртаецца ў лягер. Ітан спрабуе вярнуць яе да Іншых, але яму перашкаджаюць Чарлі, Саід ды Джэк. Чарлі згадвае сой раман з заможнай дзяўчынай. |
Чарлі | 9 лютага 2005 | 15 |
«Па-над законам» (па-ангельску: Outlaws) Соер абвесьціў вэндэту дзіку, які ў ночы зьнішчыў яго намёт. Хэрлі просіць Саіда супакоіць Чарлі. Соер узгадвае, чаго ён прыехаў у Аўстралію. |
Соер | 16 лютага 2005 | 16 |
«…у перакладзе» (па-ангельску: …In Translation) Калі Джына абвінавацілі ў падпале плыта, Сун, каб супакоіць напругу, вымушана прызнацца, што ведае ангельскай. Паміж Саідам і Шэнан зьявіліся пачуцьці. Джын узгадвае часы, калі працаваў на бацьку Сун. |
Джын | 23 лютага 2005 | 17 |
«Нумары» (па-ангельску: Numbers) Пабачыўшы на мапах францужанкі камбінацыю лічбаў, якія паўтараюцца, Гёрлі сышоў у джунглі, каб пагутарыць з Даніель. Лок запрасіў Клэр дапамагчы яму. Гёрлі ўзгадвае чаго ён прыехаў у Аўстралію. |
Гёрлі | 2 сакавіка 2005 | 18 |
«Нечакане выратаваньне» (па-ангельску: Deus Ex Machina) Лок і Бун знайшлі ў лесе самалёт нігерыйскіх наркагандляроў. У сярэдзіне Бун знаходзіць партыю гэраіну і рацыю, але, як толькі ладзіць сувязь, падае разам з самалётам, атрымліваючы шматлікія траўмы. Лок ўзгадаў, як бацька падманам прымусіў яго ахвяраваць яму сваю нырку. |
Лок | 30 сакавіка 2005 | 19 |
«Не нашкодзіць» (па-ангельску: Do No Harm) Пакуль Джэк беспасьпяхова спрабуе выратаваць параненага Буна, Клэр у лесе нарадзіла хлопчыка. Саід прызначыў Шэнан рамантычнае спатканьне на пляжы. Джэк узгадвае сваё вясельле. |
Джэк | 6 красавіка 2005 | 20 |
«Добрыя намеры» (па-ангельску: The Greater Good) На пахаваньні Буна Джэк пабіў Лока. Шэнан просіць Саіда адпомсьціць за сьмерць брата, прымусіўшы зрабіць выбар паміж прынцыпамі й пачуцьцямі да яе. Саід узгадвае чаму ён паехаў у Аўстралію. |
Саід | 4 траўня 2005 | 21 |
«Кэйт» (па-ангельску: Born to Run) Калі Майкл атруціўся, пачалі падазраваць Кейт. Лок паказвае бункер Саіду і Джэку. Кейт узгадвае абставіны, калі яна сустрэлася зь сябрам дзяцінства. |
Кейт | 11 траўня 2005 | 22 |
«Зыход. Частка 1» (па-ангельску: Exodus: Part 1) Русо прыйшла ў лягер з паведамленьнем пра набліжэньне Іншых. У выніку пасажыры вырашылі схавацца ў бункеры. Майкл і Джын скончылі будаўніцтва плыта. |
розныя | 18 траўня 2005 | 23 |
«Зыход. Частка 2» (па-ангельску: Exodus: Part 2) Знайшоўшы дынаміт, Джэк, Кейт, Гёрлі і Лок узарвалі крышку люка. Даніель забрала немаўля Клэр, але Саід і Чарлі нагналі яе і вярнулі дзіця. Джын, Соер, Майкл і Ўолт вышлі на плыту ў акіян. |
розныя | 25 траўня 2005 | 24 / 25 |
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«Чалавек навукі, чалавек веры» (па-ангельску: Man of Science, Man of Faith) Пасьля таго як Джэк, Кейт і Лок трапілі ў бункер, выявілася, што тамака жыве чалавек, які на працягу некалькі год уводзіў ў кампутар станцыі лічбавы код. Джэк згадвае сваю першую сустрэчу з Сарай. |
Джэк | 21 верасьня 2005 | 1 / 26 |
«З плыньню» (па-ангельску: Adrift) Майкл і паранены Соер плылі на парэштках плыта ў акіяне. Майкл ўзгадвае сваю размову са С’юзэн і тое, як перадаў свае бацькоўскія правы на Ўолта. |
Майкл | 28 верасьня 2005 | 2 / 27 |
«Арыентацыя» (па-ангельску: Orientation) Джэк і Лок даведаліся пра прызначэньне бункера. Майкл, Соер і Джын трапілі ў палон да жыхароў выспы, якіх яны памылкова палічылі Іншымі. Лок згадвае свае адносіны з Хэлен. |
Лок | 5 кастрычніка 2005 | 3 / 28 |
«Усе ненавідзяць Г’юга» (па-ангельску: Everybody Hates Hugo) Майкл, Соер і Джын зразумелі, што людзі, якія ўзялі іх у палон — гэта выжылыя з хваста самалёту. Гёрлі ўзгадвае, як выйграў у лятэрэю. |
Гёрлі | 12 кастрычніка 2005 | 4 / 29 |
«…і знойдзеныя» (па-ангельску: ...And Found) Джын і містэр Эка накіраваліся на пошукі Майкла, які пайшоў у лес за сынам. Сун маркоціцца па мужы, згубіла, але пасьля знайшла шлюбны пярсьцёнак. Сун і Джын згадваюць сваю першую сустрэчу. |
Сун и Джын | 19 кастрычніка 2005 | 5 / 30 |
«Закінуты» (па-ангельску: Abandoned) Шэнан, у якой распачаўся раман з Саідам, пайшла шукаць Ўолта ў джунглі, дзе яе выпадкова застрэліла Ана-Люсыя. Таксама яна згадвае пра сьмерць бацькі і сварку з мачахай. |
Шэнан | 9 лістапада 2005 | 6 / 31 |
«Іншыя 48 дзён» (па-ангельску: The Other 48 Days) У сэрыі прадстаўлены падзеі, што адбыліся на працягу 48 дзён ад моманту катастрофы з пасажырамі хваста самалёту. |
— | 16 лістапада 2005 | 7 / 32 |
«Сутыкненьне» (па-ангельску: Collision) Ана-Люсыя зьвязала Саіда, баючыся, што той у гневе яе заб’е, каб адпомсьціць за пагібель Шэнан. Таксама яна згадвае часы, калі служыла ў паліцыі. |
Ана-Люсыя | 23 лістапада 2005 | 8 / 33 |
«Што зрабіла Кейт» (па-ангельску: What Kate Did) Пакуль Кейт даглядала параненага Соера, ей падалося, што яна вар’яцее. Локу і містэру Эка праявілася новая таямніца бункера. Майкл убачыў на маніторы кампутара загадкавае пасланьне. Кейт згадвае зьдзейсьненае ёю злачынства. |
Кейт | 30 лістапада 2005 | 9 / 34 |
«23-ы псалом» (па-ангельску: The 23rd Psalm) Містэр Эка запатрабаваў, каб Чарлі паказаў яму самалёт наркагандляроў. Клэр, даведаўшыся пра накрказалежнасьць Чарлі, больш ня верыць яму. Эка згадвае часы, калі быў наркагадляром у Нігэрыі. |
Містэр Эка | 11 студзеня 2006 | 10 / 35 |
«Паляваньне» (па-ангельску: The Hunting Party) Майкл сышоў зь лягера на пошукі Ўолта. Джэк, Лок і Соер нагналі яго і сутыкнуліся ў джунглях зь Іншымі. Джэк узгадвае пацыента, якога ня здолеў вылечыць. |
Джэк | 18 студзеня 2006 | 11 / 36 |
«Агонь + вада» (па-ангельску: Fire + Water) Чарлі было бачаньне, якое запэўніла яго, што Аарона неабходна пахрысьціць, каб пазбавіць небясьпекі. Таксама ён згадвае часы, калі яго гурт быў найбольш папулярны, а брат пакутваў ад нарказалежнасьці. |
Чарлі | 25 студзеня 2006 | 12 / 37 |
«Доўгая афёра» (па-ангельску: The Long Con) Пасьля нападу на Сун паміж згубленымі пачалася спрэчка за права нашэньня зброі. Соер узгадвае буйную афёру, якую ён пракруціў з кабетаю, што кахала яго. |
Соер | 8 лютага 2006 | 13 / 38 |
«Адзін зь іх» (па-ангельску: One of Them) Русо паказала Саіду ў лесе пастку, у якую патрапіў чалавек, якога яна лічыць Іншым. На прапанову Лока Саід паспрабаваў выбіць з палоннага інфармацыю пра тое, хто ён на самой справе. Саід узгадаў падзеі, што адбыліся пад час вайны ў Пэрсыдзкай залеве. |
Саід | 15 лютага 2006 | 14 / 39 |
«Адпачынак па цяжарнасці» (па-ангельску: Maternity Leave) Калі Аарон захварэў, Клэр, каб прынесьці вакцыну, разам з Кейт і Русо пайшла ў лес у пошуках бункера, дзе Іншыя трымалі яе раней. Джэк і Лок ня могуць прыйсьці да згоды адносна Гэнры Гэйла. Клэр ўзгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю пасьля выкраданьня. |
Клэр | 1 сакавіка 2006 | 15 / 40 |
«Уся праўда» (па-ангельску: The Whole Truth) Сун думае, што цяжарная. Лок прапанаваў Ане-Люсыі дапытаць Гэнры Гэйла. Саід і Чарлі пайшлі ў джунглі шукаць паветраны шар. Сун згадвае, як разам з Джынам наведвала доктара, каб даведацца, хто зь іх ня можа мець дзяцей. |
Сун | 22 сакавіка 2006 | 16 / 41 |
«Зачынены» (па-ангельску: Lockdown) Пасьля таго, як Лок не пасьпеў увесьці код, спрацавала аварыйная трывога, і на сьцяне зьявілася мапа бункераў, што знаходзяцца на высьпе. Ана-Люсыя, Саід і Чарлі знайшлі паветраны шар Гэнры Гэйла. Лок узгадаў, як бацька другі раз зьвярнуўся да яго па дапамогу. |
Лок | 29 сакавіка 2006 | 17 / 42 |
«Дейв» (па-ангельску: Dave) Паміж Лібі й Гёрлі завязалася сяброўства. Гэнры Гэйл расказаў Локу нешта такое, што прымусіла яго паставіць пад сумнеў патрэбу бункера. Гёрлі згадвае сваё знаходжаньне ў вар’ятні і свайго прыдуманага сябра. |
Гёрлі | 5 красавіка 2006 | 18 / 43 |
«S.O.S.» (па-ангельску: S.O.S.) Бэрнард вырашыў выкласьці камянямі слова S.O.S. на беразе. Паміж Джэкам і Кэйт ізноў пачаў завязвацца раман. Вера Лока ў выспу працягвае згасаць. Роўз і Бэрнард згадваюць іх першую сустрэчу і рамантычны адпачынак у Аўстраліі. |
Роўз і Бэрнард | 12 красавіка 2006 | 19 / 44 |
«Двое на дарозе» (па-ангельску: Two for the Road) Джэк і Кейт прывялі ў лягер Майкла і пачулі ад яго новыя зьвесткі аб Іншых. Тым часам Ана-Люсія дапытвае палоннага, а Гёрлі прызначыў Лібі спатканьне. Ана-Люсія згадвае сваё падарожжа ў Аўстралію. |
Ана-Люсія | 3 траўня 2006 | 20 / 45 |
«?» (па-ангельску: ?) Містар Эка і Лок выявілі пад парэшткамі самалёту наркагандляроў ячшэ адзін бункэр. Згубленым праявілася трагэдыя, што адбылася ў першым бункеры. Містэр Эка згадвае цуд, сьведкам якога ён быў у мінулым. |
Містар Эка | 10 траўня 2006 | 21 / 46 |
«Тры хвіліны» (па-ангельску: Three Minutes) Майкл захацеў, каб разам зь ім на пошукі Ўолта рушыла толькі некалькі вызначаных ім згубленых. Саід падазрае Майкла ў здрадзе. Майкл згадвае дні, калі быў у палоне ў Іншых. |
Майкл | 17 траўня 2006 | 22 / 47 |
«Жывем разам, памірае ў адзіноце» (па-ангельску: Live Together, Die Alone) Саід прапанаваў Джэку плян, згодна зь якім ён першым дабярэцца да месца знаходжаньня Іншых. Між містэрам Эка і Локам пачаўся канфлікт адносна прызначэньня бункера. Дэсманд згадвае былое, між іншым і беспасьпяховыя спробы выбрацца з выспы. |
Дэсманд | 24 траўня 2006 | 23 / 24 / 48 / 49 |
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«Аповед пра два гарады» (па-ангельску: A Tale of Two Cities) Джэк, Кейт і Соер знаходзяцца ў палоне Іншых. Джэк згадвае свой развод з жонкаю. |
Джэк | 4 кастрычніка 2006 | 1 / 50 |
«Шкляная балерына» (па-ангельску: The Glass Ballerina) На плыт Сун, Джына і Саіда нападаюць Іншыя. Сун згадвае працу на цесьця. |
Джын і Сун | 11 кастрычніка 2006 | 2 / 51 |
«Далейшыя ўказаньні» (па-ангельску: Further Instructions) Лок, Дэсманд і Эка выжываюць пасьля падрыву бункера. Лок згадвае, як выпадкова падвёз паліцыянта на поле з канаплёю. |
Лок | 18 кастрычніка 2006 | 3 / 52 |
«Кожны сам за сябе» (па-ангельску: Every Man for Himself) Каб спыніць спробы ўцёкаў, Соеру кажуць, што ў яго сэрца ўшылі электронны прыбор, які ўзарвецца, калі пульс перавысіць 140 удараў у хвіліну. Соер узгадвае, як даведаўся, што мае дачку. |
Соер | 25 кастрычніка 2006 | 4 / 53 |
«Кошт жыцьця» (па-ангельску: The Cost of Living) Містэр Эка гоніцца за прывідам брата і згадвае, як стаў сьвятаром і забіў некалькі чалавек, каб абараніць сваю вёску. |
Містэр Эка | 1 лютага 2006 | 5 / 54 |
«Я згодная» (па-ангельску: I Do) Кейт і Соер займаюцца каханьнем. Джэк спыняе сваю апэрацыю Бэну і загадвае адпусьціць Соера і Кейт. Кейт згадвае, як выйшла замуж. |
Кейт | 8 лістапада 2006 | 6 / 55 |
«Ня ў Портлэндзе» (па-ангельску: Not in Portland) Уцёкі Кейт і Соера. Джульет згадвае пра сваё жыцьцё да выспы. |
Джульет | 7 лютага 2007 | 7 / 56 |
«Успышкі перад вачыма» (па-ангельску: Flashes Before Your Eyes) Чарлі і Гёрлі спрабуюць высьветліць, як Дэсманд можа бачыць будучыню, асабліва сьмерць Чарлі. Дэсманд пасьля выбуху вярнуўся ў мінулае, пражыў адзін дзень і зноў вярнуўся на выспу. |
Дэсманд | 14 лютага 2007 | 8 / 57 |
«Чужаніца ў чужой краіне» (па-ангельску: Stranger in a Strange Land) Джэк ізноў лечыць Бэна, Кейт і Соер прыплылі на чоўне на сваю выспу. Джэк згадвае, як яму зрабілі татуіроўку. |
Джэк | 21 лютага 2007 | 9 / 58 |
«Трыша Танака памерла» (па-ангельску: Tricia Tanaka Is Dead) Гёрлі знайшоў у джунглях аўтобус. Згубленыя зьбіраюцца ратаваць Джэка. Гёрлі ўзгадвае, як яго бацька вярнуўся ў сям’ю дзеля яго грошай. |
Гёрлі | 28 лютага 2007 | 10 / 59 |
«Увесьці 77» (па-ангельску: Enter 77) Лок, Саід і Кейт знаходзяць станцыю «Полымя». Саід узгадвае Парыж. |
Саід | 7 сакавіка 2007 | 11 / 60 |
«Авіяпошта» (па-ангельску: Par Avion) Клэр зьбіраецца з дапамогаю птушак, якія лятуць у вырай, даслаць паведамленьне пра катастрофу. Яна ўзгадвае бацьку і маці. |
Клэр | 14 сакавіка 2007 | 12 / 61 |
«Чалавек з Талахасі» (па-ангельску: The Man from Tallahassee) Высьвятляецца, што «іншыя» паабяцалі адпусьціць Джэка. Лок узгадвае, як ён зьнерухомеў. |
Лок | 21 сакавіка 2007 | 13 / 62 |
«Выкрыцьцё» (па-ангельску: Exposé) Нікі й Паўла згадваюць пра свае злачынствы ў Аўстраліі. На высьпе іх паралізуе павук, а таварышы, палічыўшы іх памерлымі, пахавалі. |
Нікі й Паўла | 28 сакавіка 2007 | 14 / 63 |
«Кінутыя» (па-ангельску: Left Behind) Джэк, Кейт, Саід й Джульет вяртаюцца да лягэру. Кейт згадвае пра сваё жыцьцё. |
Кейт | 4 красавіка 2007 | 15 / 64 |
«Адна з нас» (па-ангельску: One of Us) Джульет зьяўляецца на беразе і ратуе Кейт. Выяўляецца, што Кейт захварэла з-за Іншых, якія ўшылі ён імплянтант. |
Джульет | 11 красавіка 2007 | 16 / 65 |
«Улоўка-22» (па-ангельску: Catch-22) Дэсманд прадбачыць, што яго каханая Пэнэлопа катапультуецца на выспу, а Чарлі памірае, ён зьмяняе будучыню і на выспу сядае Наомі, а Чарлі застаецца жыць. |
Дэсманд | 18 красавіка 2007 | 17 / 66 |
«Дзень зачацьця» (па-ангельску: D.O.C.) Даведаўшыся, што ўсе цяжарныя на высьпе паміраюць, Сун дазваляе Джульет агледзець сябе. Сун згадвае падзеі пасьля вясельля. |
Сун | 25 красавіка 2007 | 18 / 67 |
«Брыг» (па-ангельску: The Brig) Лок знаходзіцца ў Іншых, а Соер забівае бацьку Лока. |
Лок | 2 траўня 2007 | 19 / 68 |
«Чалавек за шырмаю» (па-ангельску: The Man Behind the Curtain) Бэн згадвае, як апынуўся на высьпе. Ён спрабуе забіць Лока. Джульет расказвае, што Бэн прымусіў яе віжаваць. |
Бэн | 9 траўня 2007 | 20 / 69 |
«Найлепшыя Хіты» (па-ангельску: Greatest Hits) Чарлі з Дэсмандам трапляюць на падводную станцыю. Згубленыя рыхтуюць пастку Іншым. |
Чарлі | 10 траўня 2006 | 21 / 70 |
«Залюстроўе» (па-ангельску: Through the Looking Glass) Джэк адводзіць людзей да радыёвежы. Бэн просіць ня верыць Наомі. Выжыўшыя зьвязваюцца з караблём. З флэшфорварда мы даведваемся, як склаўся лёс Джэка і Кейт пасьля выратаваньня з выспы. |
Джэк | 23 траўня 2007 | 22 / 23 / 71 / 72 |
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«Пачатак канца» (па-ангельску: The Beginning of the End) У лягер вяртаецца Дэсманд з апошнім пасланьнем Чарлі пра тое, што «выратавальнікі» ня тыя, за каго сябе вызнаюць. Згубленыя падзяляюцца на дзьве часткі: адныя начале з Локам ня вераць «выратавальнікам» і сыходзяць у казармы, а астатнія з Джэкам гатовыя пайсьці зь імі на кантакт. |
Гёрлі | 31 студзеня 2008 | 1 / 73 |
«Прызнаныя загінулымі» (па-ангельску: Confirmed Dead) На выспу высаджваюцца чацьвёра «выратавальнікаў» з карабля. Трое зь іх апынуліся ў камандзе Джэка, а аднаго — Шарлёту — бярэ ў палон Лок. «Выратавальнікі» прызнаюць, што іх сапраўдная мэта — захапіць Бэна. |
выратавальнікі: Даніэл, Майлз, Шарлота, Наомі, Фрэнк |
7 лютага 2008 | 2 / 74 |
«Эканаміст» (па-ангельску: The Economist) Пілот гэлікоптэра згодны перавезьці трох згубленых на карабель у абмен на вяртаньне Шарлёты. Саід, Майлз і Кейт ідуць па яе ў казармы. Фрэнк вязе разам з трупам Наомі, Дэсманда і Саіда. |
Саід | 14 лютага 2008 | 3 / 75 |
«Пралік» (па-ангельску: Eggtown) На высьпе Бэн і Майлз дамаўляюцца. Джэк і яго людзі разумеюць, што Саід і Дэсманд патрапілі ў бяду. Кейт у будучыні апраўдана і асуджана ўмоўна. |
Кейт | 21 лютага 2008 | 4 / 76 |
«Пастаянная» (па-ангельску: The Constant) Дэсманд з Саідам трапляюць ў зону турбулентнасьці, і сьвядомасьць Дэсманда пачынае падарожнічаць у часе. Фарадэй спрабуе яму дапамагчы. З радыстам на караблі тое самае. Саід па рацыі кажа Джэку, што яны патрапілі на карабель. Дэсманд зьвязваецца з Пэнэлёпай. |
Дэсманд | 28 лютага 2008 | 5 / 77 |
«Іншая жанчына» (па-ангельску: The Other Woman) Шарлёта і Даніэл спрабуюць абясшкодзіць газ на станцыі «Бура», Бэн загадвае Джульет спыніць іх. Шарлёта і Дэніэл пераконваюць Джульет не перашкаджаць ім. Бэн дамаўляецца з Локам вызваліць яго і расказвае яму пра чалавека, які шукае выспу і даслаў «выратавальнікаў» |
Кейт | 6 сакавіка 2008 | 6 / 78 |
«Джы Ён» (па-ангельску: Ji Yeon) На караблі Саід і Дэсманд даведваюцца, што шпіёнам Бэна зьяўляецца Майкл, і што на караблі шмат хто звар’яцеў. На высьпе Джын і Сун хочуць сысьці да Лока, але Джульет спыняе іх. |
Джын і Сун | 13 сакавіка 2008 | 7 / 79 |
«Знаёмцеся, Кевін Джонсан» (па-ангельску: Meet Kevin Johnson) Майкл расказвае Саіду і Дэзманду, як ён патрапіў на карабель. Бэн пераконвае Алекс з Русо і Карлам пайсьці ў нейкі «Храм», дзе схаваліся застаўшыеся Іншыя. Па дарозе туды Русо і Карла забіваюць. |
Майкл | 20 сакавіка 2008 | 8 / 80 |
«Аблічча будучыні» (па-ангельску: The Shape of Things to Come) Бэрнард знаходзіць труп доктара Рэя на пляжы. Людзі Чарлза Ўідмара забіваюць дачку Бэна. Выяўляецца, што чорны дым можа падпарадкоўвацца Бэну. Бэн, Джон і Гёрлі спрабуюць знайсьці хату Джэйкаба. У будучыні Саід пачынае працу на Бэна. |
Бэн | 24 красавіка 2008 | 9 / 81 |
«Са шчасьцем назад дахаты» (па-ангельску: Something Nice Back Home) Джульет выразае Джэку апэндыкс. Пакуль Соер, Клер, Аарон і Майлз ідуць у лягер Джэка, яны знаходзяць трупы Русо і Карла. Пасьля выратаваньня Джэк жыве з Кейт і Ааронам. Напрыканцы сэрыі Кейт таямніча зьнікае. |
Джэк | 1 траўня 2008 | 10 / 82 |
«Ліхаманка ў халупе» (па-ангельску: Cabin Fever) Лок, Гёрлі і Бэн ідуць у хаціну Джэйкаба. Кімі вяртаецца на карабель і забівае капітана. Фрэнк адвозіць Кімі назад на выспу. Лок знаходзіць хібару і бачыць Крыстыяна і Клэр. |
Лок | 8 траўня 2008 | 11 / 83 |
«Няма месца лепш за дом. Частка 1» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 1) Пачынаецца пераправа людзей з выспы на карабель на чоўне. На выспу прылятае гэлікоптэр, на якім людзі з карабля прыляцелі за Бэнам і забіць усіх астатніх. Каб выратавацца, Лок, Гёрлі і Бэн пайшлі на «Архідэю», каб перасунуць выспу. Бэн здаецца людзям з карабля. |
Шасьцёрка Oceanic: Джэк, Кейт, Саід, Сун, Гёрлі |
15 траўня 2008 | 12 / 84 |
«Няма месца лепш за дом. Частка 2» (па-ангельску: There's No Place Like Home: Part 2) Наведваньне «Архідэі» Локам і Бэнам. Джэк, Соер, Кейт з Ааронам, Дэсманд, Гёрлі ляцяць на карабель. Карабель падрываецца пасьля забойства Кімі. Сьмерць Майкла і Джына. Выратаваньне шасьцёркі Ошэанік. |
Шасьцёрка Oceanic: Джэк, Кейт, Саід, Сун, Гёрлі |
29 траўня 2008 | 13 / 14 / 85 / 86 |
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«Таму што вас няма» (па-ангельску: Because You Left) Згубленыя на высьпе пачынаюць пакутваць ад перамяшчэньня выспы, а Джэк і Бэн спрабуюць аб’яднаць «шасьцёрку Oceanic», каб вярнуцца на выспу зь целам Лока і выратаваць тых, хто застаўся там. |
21 студзеня 2009 | 1 / 87 | |
«Хлусьня» (па-ангельску: The Lie) Гёрлі і Саід хаваюцца ад паліцыі пасьля забойства, што адбылося на месцы іх сустрэчы. На жыхароў выспы нападаюць невядомыя ворагі. Стары знаёмы робіць Кейт прапанову, дзякуючы якой яе «хлусьня» застанецца таямніцай. |
Гёрлі | 21 студзеня 2009 | 2 / 88 |
«Бомба» (па-ангельску: Jughead) Дэсманд шукае маці Фарадэя. А згубленыя спрабуюць абясшкодзіць бомбу. |
Дэсманд | 28 студзеня 2009 | 3 / 89 |
«Маленькі прынц» (па-ангельску: The Little Prince) Нехта спрабуе забраць Аарона ў Кейт, і яна спрабуе высьветліць, хто гэта. Тым часам Бэн і Джэк спрабуюць усіх аб’яднаць, а тыя, хто застаўся на высьпе, спрабуюць дасягнуць станцыі «Архідэя». |
Кейт | 4 лютага 2009 | 4 / 90 |
«Гэта месца сьмерці» (па-ангельску: This Place Is Death)) Джын далучаецца да застаўшыхся на высьпе. А Бэн, Джэк, Сун і Дэсманд зьбіраюцца каля царквы. |
Джын і Сун | 11 лютага 2009 | 5 / 91 |
«316» (па-ангельску: 316) Дарога на выспу знойдзена, але некаторыя ня хочуць вяртацца. |
Джэк | 18 лютага 2009 | 6 / 92 |
«Жыцьцё і сьмерць Джэрэма Бэнтама» (па-ангельску: The Life and Death of Jeremy Bentham) У сэрыі расказваецца пра патаемную місію Лока (пад псэўданімам Джэрэм Бэнтам) . |
Лок | 25 лютага 2009 | 7 / 93 |
«ЛяФлёр» (па-ангельску: LaFleur) Тыя, хто застаўся на высьпе, уваходзяць у DHARMA Initiative і чакаюць на вяртаньне Лока. Соер бярэ сабе псэўданім ЛяФлёр. |
Соер | 4 сакавіка 2009 | 8 / 94 |
«Намастэ» (па-ангельску: Namaste) Джэк, Кейт і Гёрлі з дапамогаю Соера і Джульет пачынаюць працаваць на DHARMA Initiative, хаваючы пры тым, хто яны на самой справе. |
18 сакавіка 2009 | 9 / 95 | |
«Гэта наш ты» (па-ангельску: He’s Our You) Мы даведваемся, як Саід Джара трапіў на рэйс 316, і пра тое, як ён здолеў уцячы з палону DHARMA Initiative. |
Саід | 25 сакавіка 2009 | 10 / 96 |
«Зваротнай дарогі няма» (па-ангельску: Whatever Happened, Happened) Джульет ня можа вылечыць параненага Бэна, а Джэк адмаўляецца дапамагаць. Кейт пераносіць Бэна да Іншых, каб яны яго вылечылі. Рычард тлумачыць, што гэта зьменіць хлопчыка назаўжды. У флэшбэках Кейт пастанаўляе вярнуцца на выспу і пакідае Аарона яго бабулі. |
Кейт | 1 красавіка 2009 | 11 / 97 |
«Мёртвы — гэта мёртвы» (па-ангельску: Dead Is Dead) Бэн вяртаецца на галоўную выспу, каб пачвара магла асудзіць яго за тое, што ён дазволіў Алекс загінуць. Флэшбэкі паказваюць выкраданьне Бэнам Алекс і яго наведваньне Дэсманда і Пэні. Тым часам Лапідуса бяруць у закладнікі выжылыя з рэйсу 316. |
Бэн | 8 красавіка 2009 | 12 / 98 |
«Некаторыя любяць зімнае» (па-ангельску: Some Like It Hoth) У 1977 Роджэр, бацька Бэна, пачынае думаць, што яго сын зьнік з-за Кейт. Майлзу загадваюць прывезьці цела з будаўнічай пляцоўцы станцыі «Лебедзь» да яго бацькі, доктара Чанга. У флэшбэках Майлз выяўляе ў сябе здольнасьці размаўляць з памерлымі і наймаецца на карабель, што плыве на Выспу. |
Майлз | 15 красавіка 2009 | 13 / 99 |
«Зьменная» (па-ангельску: The Variable) Дэніел вяртаецца на Выспу, каб папярэдзіць яе насельнікаў пра катастрофу на станцыі «Лебедзь». Джэк, Кейт і Дэніел пачынаюць перастрэлку з DHARMA Initiative, у выніку чаго арыштоўваюць Соера і Джульет. У флэшбэках прадстаўлены адносіны Дэніела зь яго бацькамі. |
Даніель | 29 красавіка 2009 | 14 / 100 |
«Усьлед за лідэрам» (па-ангельску: Left Behind) У 1977 годзе Джэк зьбіраецца паслухацца Фарадэя і ўзарваць вадародную бомбу, але Кейт не пагаджаецца зь ім. Доктар Чанг пераконвае чальцоў DHARMA зьехаць з Выспы, і разам зь імі на падводным чоўне сплываюць Соер, Джульет і Кейт. У 2007 годзе Лок аб’ядноўваецца зь Іншымі і Рычардам і вядзе іх да Джэйкаба. |
6 траўня 2009 | 15 / 101 | |
«Інцыдэнт» (па-ангельску: The Incident) У 1977 годзе выжыўшыя падрываюць вадародную бомбу на станцыі «Лебедзь», што правакуе для некаторых герояў жахлівыя наступствы. У 2007-м Лок і Іншыя ідуць да чатырохпалай статуі, дзе жыве Джэйкаб. Як выяўляецца, у абліччы Лока насамрэч стары Джэйкабаў знаёмы, які падбухторвае Бэна забіць Джэйкаба. У флэшбэках Джэйкаб сустракаецца зь некаторымі галоўнымі героямі. |
Джэйкаб | 13 траўня 2009 | 16 / 17 / 102 / 103 |
Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
---|---|---|---|
«LA X» Прадстаўлены дзьве рэчаіснасьці. У першай рэйс 815 прызямляяцца ў аэрапарту Лос-Анджэлесу, дзе Кейт уцякае ад паліцэйскага, а Джэк даведваецца, што труна зь целам яго бацькі згубілася. У другой згубленыя вяртаюцца ў наш час пасьля забойства Джэйкаба; Джульет памірае, а Саід ажывае ў храме Іншых. Чалавек у чорным, які прыняў аблічча Лока, як выяўляецца дымавая пачвара і забівае некалькі чалавек з каманды Іланы. |
— | 2 лютага 2010 | 1-2 / 104—105 |
«Што робіць Кейт» (па-ангельску: What Kate Does) Соер сыходзіць з храму, а Кейт спрабуе яго дагнаць. Іншыя спрабуюць атруціць Саіда, а Джэк ім перашкаджае. Джын шукае Сун, але знаходзіць Клер, якая ратуе яго ад Іншых. У іншай рэчаіснасьці Кейт дапамагае Клер. |
Кейт | 9 лютага 2010 | 3 / 106 |
«Замена» (па-ангельску: The Substitute) Дымавая пачвара ў выглядзе Лока спрабуе пераканаць Соера кінуць выспу. Сун хоча, пахаваць сапраўднага Лока. У іншай рэчаіснасьці Лока звальняюць, і ён робіцца настаўнікам на замену. |
Лок | 16 лютага 2010 | 4 / 107 |
«Маяк» (па-ангельску: Lighthouse) Джейкаб накіроўвае Гёрлі і Джэка да Маяка, каб сустрэць новых гасьцей на высьпе. Клер прыводзіць Джына да сябе ў хібару. У іншай рэчаіснасьці паказаныя адносіны паміж Джэкам і яго сынам. |
Джэк | 24 лютага 2010 | 5 / 108 |
«Закат» (па-ангельску: Sundown)) Посьля далучэньня Саіду Чалавек у чорным загадваеІншым: ці яны далучаюцца да яго, ці загінуць. Ты часам, Кейт сустракаецца з Клер. У іншай рэчаіснасьці Саід дапамагае свайму брату, які апынуўся ў вялікіх пазыках. |
Саід | 3 сакавіка 2010 | 6 /109 |
«Доктар Лайнус» (па-ангельску: Dr. Linus) Бэн знаходзіць і далучаецца да Ілана. Але дзякуючы Майлзу ўсе даведваюцца, што Бэн забіл Джейкаба. Ілана прымушае Бэна капаць сабе магілу. У іншай рэчаіснасьці бы бачым Бэна-выкладчыка і яго спробы заняць месца дырэктара школы. |
Бэн | 9 сакавіка 2010 | 7 / 110 |
«Выведка» (па-ангельску: Recon) Соер з заданьнем накіроўваецца на іншую выспу, дзе знаходзіць Чарльза Ўідмара, які вярнуўся. У іншай рэчаіснасьці Соер працягвае пошукі забойцы сваіх бацькоў, але ў іншай якасьці. |
Соер | 16 сакавіка 2010 | 8 / 111 |
«Напачатку часу» (па-ангельску: Ab Aeterno) Сэрыя разьвязвае таямніцу трапляньня Рычарда на выспу. Ён сустракае Рычарда і атрымлівае бесьмяроцьце наўзамен за працу. |
Рычард | 23 сакавіка 2010 | 9 / 112 |
«Пакунак» (па-ангельску: The Package) Сун і Джын працягваюць шукаць адзін аднаго. Чалавек у чорным сустракаецца з Чарльзам Ўідмарам. У іншай рэчаіснасьці Джын і Сун даведваюцца пра патаемны плян бацькі. |
Джын і Сун | 30 сакавіка 2010 | 10 / 113 |
«Доўга і шчасьліва» (па-ангельску: Happily Ever After) Дэсмонд ачуняў і разумее, што Чарльз Ўідмар прывёз яго на выспу дзеля выпрабаваньняў над ім. У іншай рэчаіснасьці Дэсмонд працуе на Ўідмарам. Ён занёміцца з Пэні і даведваецца што, Фарадэй — сын Чарльза і Элаізы. |
Дэсманд | 6 красавіка 2010 | 11 / 114 |
«Усе любяць Г’юга» (па-ангельску: Everybody Loves Hugo) Гёрлі згадвае лібі. Разьвязваецца таямніца шэпту на высьпе. Дэсманд сустракаецца з Локам, які вядзе яго да студні і скідвае долу. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд помсьціць Локу, а Гёрлі знаёміцца зь Лібі. |
Гёрлі | 13 красавіка 2010 | 12 / 115 |
«Апошні рэкруты» (па-ангельску: The Last Recruit) Людзі Ўідмара патрабуюць вяртаньня Дэсманда. У іншай рэчаіснасьці галоўныя пэрсанажы сустракаюцца між сабою. |
— | 20 красавіка 2010 | 13 / 116 |
«Кандыдат» (па-ангельску: The Candidate) Чалавек у чорным працягвае зьдзейсьняць свой плян — сабраць разам усіх Кандыдатаў, але Джэк паранейшаму хоча застацца на Высьпе. У іншай рэчаіснасьці Джэк спрабуе зразумець, чаму Лок не пагаджаецца на апэрацыю. |
Лок і Джэк | 4 траўня 2010 | 14 / 117 |
«Праз мора» (па-ангельску: Across the Sea) Прадстаўлена гісторыя зьяўленьня Джэйкабабі чалавека ў чорным на высьпе. Іх дзяцінства. Разьвязваецца таямніца зьяўленьня Чорнага дыму. |
Джэйкаб і Чалавек у чорным | 11 траўня 2010 | 15 / 118 |
«Дзеля чаго яны памерлі» (па-ангельску: Left Behind) Групоўка Джэка шукае Дэсманда. Гёрлі сустракае Джэйкаба, які просіць сабраць усіх ля вогнішча. Ён расказвае кандыдатам праўду. Джэк займае месца Джэйкаба і робіцца абаронцам выспы. |
— | 18 траўня 2010 | 16 / 119 |
«Канец» (па-ангельску: The End) Дэсманд уваходзіць у пячору і выключае Сьвятло. Чалавек у Чорным робіцца сьмяротным, б’ецца з Джэкам, пакуль на дапамогу не прыходзіць Кейт. Джэк робіць Гёрлі новым ахоўнікам Выспы, запальвае Сьвятло і ратуе Дэсманда. Застаўшыеся ў жывых зьлятаюць з выспы на самалёце рэйсу 316. У іншай рэчаіснасьці, якая падобна што робіцца Чысцом, перад тым як «сысьці далей» сустракаюцца ўсе галоўныя гэроі і ўзгадваюць жыцьцё на Высьпе. Сэрыял скончваецца сьмерцю Джэка сярод бамбуку. |
— | 23 траўня 2010 | 17 — 18 / 120—121 |
«Новы Лідэр» (па-ангельску: The New Man in Charge) Дванаццаціхвілінны эпілёг сэрыялу, у якім апавядаецца пра тое, як Бэн, на загад новага лідэра Гёрлі, пакідае выспу, каб наведаць склад Dharma Initiative на Гуаме і лячэбніцу Санта Роза ў Лос-Анджэлесе, дзе знаходзіцца Ўолт. |
Бэн | 24 жніўня 2010 | эпілёг |
|