Сьпіска капітула | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Тып | культурны |
Крытэры | iv |
ID | 620 |
Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1993 (17) |
Сьпіска капітула (па-славацку: Spišská Kapitula, па-нямецку: Zipser Kapitel, па-вугорску: Szepeshely Káptalan, па-лацінску: Capitulum Scepusiense) ― раён гораду Сьпіскае Падгародзьдзе у Славаччыне, які зьяўляецца Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[1]. Раён знаходзіцца на ўсходнім ўзгорку, прыкладна за 1,5 км на захад ад кірмаша гораду.
На тэрыторыі Сьпіскай Капітулы знаходзяцца сабор Сьвятога Марціна Турскага, былы кляштар, сэмінарыя і адзіная вуліца прыблізна з 30 дамамі, пабудаванымі ў эпоху Сярэднявечча. Раён абнесены сьцяной, з ніжняй брамы якой адкрываецца шырокі від на Сьпіскі Град, разьмешчаны на процілеглым пагорку. Спіска Капітула стала галоўным месцам царкоўнага кіраваньня ў рэгіёне ў канцы XII стагодзьдзя. У 1776 годзе яна стала рэзыдэнцыяй чэскіх біскупаў пасьля таго, як вугорская каралева Марыя Тэрэзія падзяліла эгерскую эпархію.
Галоўным збудаваньнем дадзенага архітэктурнага ансамбля зьяўляецца катэдра Сьвятога Марціна з адным нэфам, двума прыдзеламі і адным трансэптам. Ён быў пабудаваны паміж 1245 і 1273 гадамі ў раманскім стылі з наступнымі дабудовамі ў стылі готыкі. На насьценных фрэсках сабору можна ўбачыць малюнак каранацыі караля Карла I Роберта. Адначасова з саборам быў пабудаваны біскупскі палац. Недалёка ад палацу знаходзіцца парк, уваход у які ляжыць праз гадзінную вежу[2].
У 1995 годзе сабор наведаў Папа Ян Павал II. У 2003 годзе ў ім быў перапахаваны біскуп Ян Вайташак (1877—1965).