Сьцяг Нігеру быў зацьверджаны 23 лістапада 1959 году перад набыцьцём незалежнасьці ад Францускай Заходняй Афрыкі. Як і сьцягі многіх былых калёній Францыі, сьцяг Нігеру зьяўляецца трыкалёрам. Верхняя аранжавая паласа сымбалізуе пяскі пустыні Сахара на поўначы краіны, цэнтральная белая паласа ўвасабляе чысьціню і прастату, а ніжняя зялёная паласа — надзею і, у той жа час, урадлівыя землі поўдня Нігера. Аранжавае кола у цэнтры — сымбаль сонца. Адметнай асаблівасцю сьцяга зьяўляецца амаль квадратная форма (прапорцыі 6:7).