Сьцяг Рыгі

Сьцяг Рыгі — гэта прамакутнае палотнішча зь дзьвюма гарызантальнымі палосамі, аднолькавай шырыні — верхняя паласа сьветла-блакітнага колеру, ніжняя — белага. У сярэдзіне сьцягу месьціцца вялікі герб Рыгі, вышынёй 2/5 ад шырыні палотнішча. Суадносіны шырыні й даўжыні сьцягу 1:2. Гэта значыць, што пры памерах сьцягу 1х2 м й 1,5х3 м, вышыня гербу будзе складаць адпаведна 40 і 60 сантымэтараў. На флаґштоку сьцяга места знаходзяцца два перакрыжаваных ключа.