Сьцяг Рэспублікі Саха (па-якуцку: Саха Өрөспүүбүлүкэтин былааҕа) — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Саха (Якутыі), прыняты 14 кастрычніка 1992 году.
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Саха ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча, якое складаецца з чатырох рознага памеру гарызантальных палосаў адпаведна блакітнага, белага, чырвонага і зялёнага колераў. Суадносіны шырыні палосаў да шырыні сьцяга: блакітнай паласы — 3/4 шырыні сьцяга, белай паласы — 1/16 шырыні сьцяга, чырвонай паласы — 1/16 шырыні сьцяга, зялёнай паласы — 1/8 шырыні сьцяга. На сярэдзіне блакітнай паласы разьмешчаны круг белага колеру. Дыямэтар круга складае 2/5 шырыні сьцяга. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 1:2.
11 студзеня 1991 г. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха Савецкай Рэспублікі прыняў пастанову «Аб конкурсе па дзяржаўных сымбалях Я-СССР». 23 верасьня 1992 г. была прынятая пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі «Аб Дзяржаўным сьцягу Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».
«Сьцяг складаецца з трох палосаў:
У цэнтры — белае кола — Сонца — сымбаль сьнегу, цяплыні ды жыцьця. Флягшток — сэргэ (канавязь) — сымбаль краіны аланхо.
Памер сьцягу: суаднясеньне шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2, палосаў верхняя і ніжняя — 1/5. Белае кола, у цэнтры зялёнай паласы з дыямэтрам паловы шырыні сьцяга».