Сьцісканьне зьвестак — працэдура перакадаваньня зьвестак, якая ажыцьцяўляецца з мэтай памяншэньня іх аб’ёму. Ужываецца для больш рацыянальнага выкарыстаньня сродкаў захоўваньня і перадачы зьвестак.
Сьцісканьне бывае бяз стратаў (калі магчымае аднаўленьне зыходных дадзеных без скажэньняў) або са стратамі (аднаўленьне магчымае з малаважнымі скажэньнямі). Сьцісканьне бяз стратаў выкарыстоўваецца пры апрацоўцы кампутарных праграмаў і зьвестак. Сьцісканьне з стратамі звычайна ўжываецца для скарачэньня аб’ёму гукавай, фота- і відэаінфармацыі, яно значна больш эфектыўнае за сьцісканьня бяз стратаў.
Сьцісканьне заснаванае на пазбаўленьні надмернасьці інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў зыходных дадзеных. Прыкладам надмернасьці зьяўляецца паўтор у тэксьце фрагмэнтаў (напрыклад, слоў натуральнай або машыннай мовы). Падобная надмернасьць звычайна выдаляецца заменай паслядоўнасці, якая паўтараецца, карацейшым значэньнем (кодам). Іншы выгляд надмернасьці зьвязаны з тым, што некаторыя значэньні ў зьвестках, якія сьціскаюцца, сустракаюцца часьцей за іншя, пры гэтым магчыма замяняць частыя дадзеныя карацейшымі кодамі, а рэдкія — даўжэйшымі (імавернаснае сьцісканьне). Сьцісканне апісаным чынам дадзеных, якія не валодаюць уласцівасьцю надмернасьці (напрыклад, выпадковы сыгнал або шум), немагчымае. Таксама, звычайна немагчыма сьціснуць зашыфраваную інфармацыю.
Маецца 2 асноўных падыходы да сьцісканьня файлаў невядомага фармату.