Сэлфі

Жанчыны робяць сэлфі

Сэ́лфі (па-ангельску: selfie; ад анг. self — сам, сябе) — від фатаграфіі, аўтапартрэт, зроблены з дапамогай камэры смартфону, фотаапарату ці вэб-камэры. Можа быць зроблены фатаграфаваньнем уласнага выгляду ці ягонага адлюстраваньня ў люстэрку. Часта карыстачы адразу загружаюць сэлфі на ўласныя старонкі ў сацыяльных сетках. Упершыню паняцьце «сэлфі» зьявілася на аўстралійскіх інтэрнэт-форумах у 2002 годзе і атрымаў шырокую вядомасьць напачатку 2010-х гадоў праз распаўсюджваньне мабільных прыладаў з фотакамэрамі і разьвіцьцём мабільных дастасункаў, такіх як Instagram.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]