Сэміраміда

Сэміраміда ўглядаецца ў труп Ара Прыгожага

Сэміраміда альбо Шаміра, Шамурамат (па-грэцку: Σεμίραμις, па-арамэйску: ܫܡܝܪܡ; па-армянску: Շամիրամ) — у акадзкай і старажытнаармянскай міталёгіях легендарная царыца Асырыі, жонка легендарнага цара Ніна, якая забіла яго хітрасьцю і завалодала ўладай. Гістарычным правобразам Сэміраміды зьяўляецца асырыйская царыца Шамурамат (812—803 гг. да н. э.), Вядомая фактычна толькі тым, што правіла аднаасобна, гэта зьяўляецца надзвычай рэдкай зьявай у краінах Старажытнага Ўсходу. У вобраз Шаміра-Сэміраміды ўпляліся таксама рысы некаторых багінь, у прыватнасьці — Мэсапатамскай багіні каханьня Іштар (Істар). З імем Сэміраміды традыцыйна зьвязваюць вісячыя сады Сэміраміды, адно зь сямі цудаў сьвету.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэмірамідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў