Сэнт-Луіс Блюз

Сэнт-Луіс Блюз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Луіс, Мізуры
Заснаваны 1967
Стадыён Scottrade Center
Колеры Блактіны, залаты, цёмна-сіні і белы
                   
Гісторыя St. Louis Blues
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/blues (анг.)

Сэнт-Луіс Блюз (па-ангельску: St. Louis Blues) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Луіс, штат Мізуры, ЗША. Каманда залічаная ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. Клюб быў закладзены ў 1967 годзе як адна з шасьці камандаў пашырэньня лігі 1967 году. Назоў клюбу паўстаў у гонар песьні Ў. К. Гэндзі «Saint Louis Blues». Свае хатнія матчы «блюзмэны» ладзяць на Энтэрпрайз-Сэнтэр арэне, якая здольная зьмясьціць крыху болей за 18 тысяч[3]. «Блюз» мае суперніцтва з «Чыкага Блэкгокс».

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Луіс-Арэна першапачаткова не ўлічвала хакейныя матчы, яна ўсё ж такі адпавядала стандартам НХЛ тае эпохі паводле памераў. На арэне свае хатнія матчы ладзіла каманда «Сэнт-Луіс Флаерз», якая спаборнічала ў Амэрыканскай хакейнай асацыяцыі, з 1929 году. Сэнт-Луіс рабіў спробы прыцягнуць у горад франшызу НХЛ. Зрэшты, такія высілкі далі плён, і «Атава Сэнатарз» пераехала ў Сэнт-Луіс. Аднак, гэты крок апынуўся непрадуманым, бо «Сэнт-Луіс Флаерз» працягваў губляць грошы. Справа ў тым, што дзеля збалянсаваньня лігі «арлы» былі ў Канадзкім дывізіёне. У выніку каманда мела агромістыя выдаткі на паездкі на матчы ў Таронта і Манрэаль. Клюб скончыў сэзон на апошнім месцы ў дывізіёне, пасьля чаго быў расфармаваны.

У 1967 годзе адбылося пашырэньне НХЛ, якая падвоіла колькасьць клюбаў. У выніку да лігі далучыліся «Мінэсота Норт Старз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Філадэлфія Флаерз», «Пітсбург Пінгвінз», «Каліфорнія Сылз» і «Сэнт-Луіс Блюз». Пры гэтым сэнтлуіскі клюб быў апошнім з шасьці камандаў пашырэньні, да апошняга часу каманда магла базавацца ў Балтымары, аднак толькі праз настойлівасьць уладальнікаў «Чыкага Блэк Гокс» Джэймза Д. Норыса і Артура Вірца. Першымі ўладальнікамі каманды былі страхавы магнат Сыд Саламон-малодшы, ягоны сын Сыд Саламон III, і Робэрт Л. Ўольфсан, якія атрымалі правы на франшызу ў 1966 годзе. Сыд Саламон III пераканаў свайго першапачаткова насьцярожанаму бацьку займець каманду. У інвэстыцыйную групу ўваходзілі таксама вядомы бэйсбаліст «Сэнт-Луіс Кардыналз» Стэн М’юзіел і ягоны бізнэсовы партнэр Джуліюс Гараньяні[4]. Гараньяні памёр ад сардэчнага прыступу 19 чэрвеня 1967 году, гэтак не пабачыўшы матчаў каманды[5]. Набыўшы франшызу ў 1966 годзе, Саламон затым выдаткаваў некалькі мільёнаў даляраў на рамонт 38-гадовай арэны, пашырыўшы ейную зьмяшчальнасьць з 12 тысячаў да 15 тысячаў месцаў.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў Лін Патрык, але праз благія вынікі ў лістападзе Патрык быў звольнены. Замяніў трэнэра ягоны памочнік Скоці Боўман, зь якім вынікі палепшыліся. Як і астатнія пяць каманд пашырэньня, склад «блюзмэнаў» быў сфармаваны пераважна з гульцоў клюбаў арыгінальнай шасьцёркі, якія не падышлі ім, альбо з гульцоў невялікіх лігаў. Пра пашырэньні кіраўніцтва НХЛ дамовілася далучыць усе новыя каманды ў новы Заходні дывізіён дзеля таго, каб усе новыя каманды мелі роўныя шанцы дасягнуць плэй-оф.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг Расеі Вадзім Жарэнка 15.03.2001 30 Сьцяг Канады Джоэл Гофэр 30.07.2000
50 Сьцяг Канады Джордан Бінінгтан 11.07.1993
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Нік Лэдзі 20.03.1991 6 Сьцяг Швэцыі Філіп Бробэрг 25.06.2001
22 Сьцяг ЗША Раян Сутэр 21.01.1985 47 Сьцяг ЗША Торы Краг 12.04.1991
48 Сьцяг ЗША Скот Пэрунавіч 18.08.1998 51 Сьцяг ЗША Мэт’ю Кесэл 23.06.2000
55 Сьцяг Канады Колтан Парайка 12.05.1993 72 Сьцяг ЗША Джастын Фолк 20.03.1992
75 Сьцяг Канады Тайлер Такер 01.03.2000 77 Сьцяг Канады П’ер-Аліўе Жазэф 01.07.1999
Сьцяг Чэхіі Адам Іржычак 28.06.2006 Сьцяг ЗША Корі Шунэман 02.09.1995
Нападнікі
9 Сьцяг Францыі Аляксандар Тэксье 13.09.1999 10 Сьцяг Канады Брэйдэн Шэн 22.08.1991
12 Сьцяг Чэхіі Радэк Факса 09.01.1994 13 Сьцяг Расеі Аляксей Таропчанка 25.06.1999
18 Сьцяг Канады Робэрт Томас 02.07.1999 20 Сьцяг ЗША Брэндан Саад 27.10.1992
25 Сьцяг Канады Джоржан Кайру 05.05.1998 26 Сьцяг Аўстраліі Натан Ўокер 07.02.1994
42 Сьцяг Фінляндыі Каспэры Капанэн 23.07.1996 52 Сьцяг Канады Зак Дын 04.01.2003
63 Сьцяг Канады Джэйк Нэйбарз 29.03.2002 70 Сьцяг Швэцыі Оскар Сундквіст 23.03.1994
71 Сьцяг Канады Мат’ё Жазэф 09.02.1997 76 Сьцяг Канады Зак Болдук 24.02.2003
81 Сьцяг Канады Дылан Галаўэй 23.09.2001 89 Сьцяг Расеі Павал Бучневіч 17.04.1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каманды Нацыянальнай хакейнай лігі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз