Сэрбская крыж (па-сэрбску: Српски крст, таксама выкарыстоўваецца ў сэрбскай мове назва Оцило) — сымбаль Сэрбіі, сэрбскага народу і Сэрбскай праваслаўнай царквы. Уяўляе сабой грэцкі (роўнабакавы) крыж, па баках якога намаляваны чатыры стылізаваных Ͻ и С-падобных крэсіва.
Такая форма крыжа першапачаткова выкарыстоўвалася ў Бізантыйскай імперыі; ў бізантыйскім варыянце замест сэрбскіх крэсіваў на сьцягу было чатыры літары Β (віта), якія азначалі бізантыйскі дэвіз «Βασιλεὺς Βασιλέων, Βασιλεύων Βασιλευόντων» («Цар цароў валадарыць над царамі»). Аднак у сучаснай Сэрбіі чатыры крэсіва часам тлумачацца як чатыры літары С, і такім чынам, як дэвіз «Само склада Србина спасава» ( «Толькі адзінства выратуе сэрбаў»).
Сэрбскі крыж прысутнічае на гербе і сьцягу Сэрбіі, а таксама сьцягу Сэрбскай праваслаўнай царквы. На гербе СР Сэрбіі былі намаляваны чатыры крэсіва без крыжа.
Сэрбскі крыж часам вышываюць на цепелаке (верхняй часцы) чарнагорскіх кап.