Рэнэ Франсуа Арман Прудом | |
франц. Sully-Prudhomme | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Сюлі-Прудом |
Нарадзіўся | 16 сакавіка 1839[1][2][3][…] |
Памёр | 7 верасьня 1907[6][7] (68 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | з 1865 |
Мова | француская |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1901) |
Подпіс | ![]() |
Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (па-француску: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 6 верасьня 1907, Шатне-Малябры пад Парыжам) — францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1901) за «прызнаньне паэтычнай кампазыцыі, якая сьведчыць пра ўзвышаны ідэалізм, мастацкую бездакорнасьць і рэдкую камбінацыю ўласьцівасьцяў сардэчнасьці і розуму»[9].
Максім Багдановіч выкарыстаў радкі зь верша Сюлі-Прудома ў якасьці эпіграфа да свайго верша «Зорка Вэнэра». Верш «Разьбітая ваза» перакладзены на беларускую Сьцяпанам Ліхадзіеўскім
Нарадзіўся ў сям’і францускага ўладальніка крамы. Хацеў стаць інжынэрам, але захворваньне вачэй не дазволіла навучацца ў політэхнічным інстытуце. Вывучаў літаратуру і пасьля кароткай спробы заняцца прамысловасьцю перайшоў да юрыспрудэнцыі. Замест таго, каб працаваць у судзе, Сюлі-Прудом працаваў у бюро паверанага. Першая кніга паэзіі «Stances et Poèmes», выдадзеная ў 1965 годзе, была высока ацэненая сучасьнікамі і зрабіла аўтара вядомым. Ад 1881 году і да сваёй сьмерці Сюлі-Прудом быў сябрам Францускай акадэміі. Памёр 7 верасьня 1907 году[10].
Сюлі-Прудом — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|