Сямятыцкі павет, Сямяціцкі павет (па-польску: Powiat siemiatycki) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Сямятычы.
На захадзе Сямятыцкі павет мяжуе з Сакалоўскім паветам Мазавецкага ваяводзтва, на поўдні — Сядлецкім ды Ласіцкім паветамі Мазавецкага ваяводзтва ды Бельскім паветам Люблінскага, на поўначы — Высокамазавецкім, Бельскім ды Гайнаўскім паветамі Падляскага ваяводзтва, а на ўсходзе — з Камянецкім раёнам Берасьцейскай вобласьці (Беларусь).
Каля 30% жыхароў Сямятыцкага павету — праваслаўныя[1]. Паводле перапісу насельніцтва 2002 г. ўсходнюю частку павету (гміны Нурэц-Станцыя ды Мілейчыцы) засяляюць ў значнай колькасьці беларусы[2].
|
---|
| Сядзіба павету | | |
---|
| Гарадзкая гміна | |
---|
| Сельска-гарадзкая гміна | |
---|
| Сельскія гміны | |
---|
|
|
---|
| Сядзіба ваяводзтва | | |
---|
| Гарады са статусам павету | |
---|
| Паветы | |
---|
| Сядзібы паветаў | |
---|
|