Сяргей Амельянчук

Сяргей Амельянчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1980(1980-08-08)[1][2] (44 гады)
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Тарпэда Менск 45 (2)
2000—2002 Легія Варшава 38 (1)
2003—2004 Арсэнал Кіеў 53 (7)
2005 Лякаматыў Масква 16 (0)
2006 Шыньнік Яраслаўль 27 (3)
2007—2008 Растоў 41 (1)
2008—2011 Ахмат Грозны 96 (1)
2012—2013 Том Томск 47 (2)
2014—2017 Менск 81 (3)
Зборныя
2000—2001 Беларусь (да 21) 16 (1)
2002—2011 Беларусь 74 (1)

Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. 8 жніўня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2002—2011 гадах правёў 74 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 мяч. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4]. Працуе трэнэрам грузінскага клюбу «Тэлаві».

Кар’еру распачаў у 1999 годзе ў менскім «Тарпэда-МАЗ», дзе правёў два сэзоны, узяўшы удзел у 45 матчах чэмпіянату.. У 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сэзону 2001—2002 гадоў стаў гульцом асновы і дапамог клюбу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах пасьпяхова гуляў за кіеўскі «Арсэнал». У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расеі, але ня здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лякаматыве». Пазьней выступаў за «Шыньнік» і «Растоў». У 2008—2011 гадах на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.

У лютым 2012 году стаў гульцом клюбу «Том». Улетку 2012 году стаў капітанам каманды і паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сэзоне 2013—2014 гадоў праз траўму рэдка зьяўляўся ў асноўным складзе. У сьнежні 2013 году быў выстаўлены томскім клюбам на трансфэр[5]. У выніку застаўся ў томскім клюбе, але ў першай палове 2014 году выступаў за дубль. У траўні 2014 году, па заканчэньні сэзону 2013—2014 гадоў, пакінуў «Том».

1 ліпеня 2014 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь «Менскам»[6]. У складзе менскага клюбу быў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь менчукамі[7], а ў студзені 2016 году чарговы раз падоўжыў пагадненьне[8]. У сэзоне 2016 году стаў гуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 году стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Менск» у якасьці гульнёвага трэнэра[9]. Прапусьціўшы пачатак сэзону праз траўму, пазьней вярнуў месца ў асноўным складзе. У сьнежні 2017 году пакінуў сталічны клюб[10].

У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 траўня 2002 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расеі. Доўгі час быў адным з асноўных гульцоў зборнай, паводле колькасьці матчаў (74) саступаў толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасьля прызначэньня на пасаду галоўнага трэнэра зборнай Георгі Кандрацьева ў сьнежні 2011 году перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.

У студзені 2018 году стала вядома, што Амельянчук узмоцніць трэнэрскі штаб менскага «Дынама»[11]. Пакінуў «Дынама» разам зь Сяргеем Гурэнкам у пачатку 2019 году.

У чэрвені 2019 году, пасьля вяртаньня Гурэнкі ў «Дынама», зноў стаў трэнэрам каманды[12]. У красавіку 2020 году ўсьлед за галоўным трэнэрам пакінуў клюб[13]. У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[14], у сьнежні 2021 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[15]. У чэрвені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Энэргетыка-БДУ»[16], дзе хутка стаў працаваць галоўным трэнэрам дубля. У студзені 2023 году быў пераведзены трэнэрам у асноўную каманду[17]. У студзені 2024 году пакінуў клюб[18] і ўвайшоў у трэнэрскі штаб грузінскага «Тэлаві»[19].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 21 0
2016 Найвышэйшая ліга 25 1
2017 Найвышэйшая ліга 20 2
  1. ^ а б в Sergey Omeljanchuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Syarhey Amelyanchuk // FBref (мн.)
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ Клуб Сергея Алейникова. Александр Первый (рас.)
  5. ^ "Томь" выставила Омельянчука на трансфер (рас.)
  6. ^ "Минск" подписал Омельянчука (рас.)
  7. ^ Омельянчук продлил контракт с "Минском" (рас.)
  8. ^ Сергей Омельянчук подписал новое трудовое соглашение с "Минском" (рас.)
  9. ^ Сергей Омельянчук стал играющим тренером (рас.)
  10. ^ Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск» (рас.)
  11. ^ Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды (рас.)
  12. ^ Ассистентом Гуренко в минском «Динамо» будет Омельянчук, тренер вратарей – Паречин (рас.)
  13. ^ Омельянчук вслед за Гуренко покинул минское "Динамо" (рас.) Архіўная копія ад 26 студзеня 2024 г.
  14. ^ Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В" (рас.)
  15. ^ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А" (рас.)
  16. ^ Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб "Энергетика"-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
  17. ^ Изменения в тренерском штабе (рас.) Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» Архіўная копія ад 2023-01-25 г.
  18. ^ Сергей Омельянчук покинул "Энергетик-БГУ" (рас.)
  19. ^ Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб экс-тренера минского "Динамо" в грузинском клубе (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]