Сярге́й Алякса́ндравіч Кара́кін (па-ўкраінску: Сергій Олександрович Карякін, па-расейску: Сергей Александрович Карякин; 12 студзеня 1990, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — расейскі (да 2009 — украінскі) шахматыст. Ва ўзросьце 12 гадоў і 211 дзён стаў самым маладым гросмайстарам у гісторыі[1], унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Заслужаны майстар спорту Ўкраіны (2005)[2]. Чэмпіён сьвету па хуткіх шахматах (2012).
Чэмпіён XXXVI Сусьветнае Шахматнае алімпіяды ў складзе зборнае Ўкраіны (2004). Срэбны прызэр Алімпіяды ў складзе зборнае Расеі (2010). На сваёй дошцы паказаў найлепшы вынік +6=4-0 і атрымаў першы індывідуальны прыз (на 4 дошцы). Чэмпіён Расеі ў складзе клюбнае каманды «Томск-400» (2012) з найлепшым вынікам на першай дошцы.
Паўфіналіст Кубка сьвету 2007 году. Пераможца шэрагу міжнародных турніраў: 2001 — Алушта; 2002 — Алушта; 2005 — Вэйк-ан-Зээ (група В), Кірышы; 2009 — «Корус-турнір» Вэйк-ан-Зээ.
Ягоны рэйтынг Эла — 2776 (ліпень 2013 году). На ліпень 2013 году займаў 6-е месца ў сьпісе найлепшых гульцоў ФІДЭ[3].
Год | Горад | Турнір | + | − | = | Рэзультат | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2010 | Масква | Мэмарыял Таля | 2 | 0 | 7 | 5½ з 9 | 1-3 |
2010 | Масква | Супэрфінал 63-га чэмпіянату Расеі | 4 | 1 | 9 | 8½ з 14 | 2 |
2011 | Мэдыяш | 5-ы міжнародны турнір | 3 | 0 | 7 | 6½ и 10 | 1-2 |
2013 | Ставангер | Міжнародны турнір | 5 | 2 | 2 | 6 з 9 | 1 |
Сяргей Каракін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |