Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі
Дата нараджэньня 1 сьнежня 1975(1975-12-01)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак юрыст, адвакат, палітык
Сайт lagodinsky.de (ням.)

Сяргей Лагадзінскі (па-расейску: Сергей Лагодинский, па-нямецку: Sergey Lagodinsky; нар. 1 сьнежня 1975, Астрахань, РСФСР, СССР[2]) – нямецкі палітык, юрыст і журналіст расейскага й габрэйскага паходжаньня, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня ад партыі Саюз 90/Зялёныя.

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Нямеччыну ў 1993 годзе[3]. Пазьней стаў чальцом бэрлінскага аддзяленьня габрэйскай абшчыны[4].

У Гётынгенскім унівэрсытэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардзкім унівэрсытэце – у галіне дзяржаўнага кіраваньня. Атрымаў ступень доктара права ў Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта(be)[5].

Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[5]. У 2003–2008 гадох працаваў праграмным дырэктарам і дарадцаю ў бэрлінскай сядзібе Амэрыканскага габрэйскага камітэту(pl)[6]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасьцю, у тым ліку для «Deutschlandradio(pl)», «Нямецкай хвалі», «Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі», «Süddeutsche Zeitung(be)» i «Die Welt(be)»[6].

У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў габрэйскага паходжаньня[3]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы ейную пазыцыю ў дачыненьні да Ціла Сарацына(uk)[3]. Пазьней пачаў працаваць у Фондзе Гайнрыха Бёля(uk), дзе быў кіраўніком аддзелу па справах Эўрапейскага Зьвязу й Паўночнай Амэрыкі[5].

Сяргей Лагадзінскі пра сябе ў відэа для Фонду Гайнрыха Бёля(uk)/Эўрапейскага зялёнага фонду(pl)

У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[7]. На выбарах 2019 году быў абраны ў Эўрапейскі парлямэнт IX скліканьня па партыйным сьпісе[8].

14 верасьня 2020 году ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным вязьнем[9][10].

  1. ^ https://www.europarl.europa.eu/meps/pl/197460/SERGEY_LAGODINSKY/home
  2. ^ Sergey LAGODINSKY (пол.). Эўрапейскі парлямэнтПраверана 2019-07-02 г.
  3. ^ а б в Sarrazin war ihm zu viel (ням.). Die Tageszeitung(pl) (2011-04-27). Праверана 2019-05-26 г.
  4. ^ Repräsentantenversammlung (ням.). Габрэйскае жыцьцё ў Бэрліне(de)Праверана 2019-05-26 г.
  5. ^ а б в Sergey Lagodinsky (ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk)Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
  6. ^ а б Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae (анг.). juedischesmuseum.de. Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2016-04-14 г.
  7. ^ Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019 (ням.). Саюз 90/Зялёныя (2018-11-10). Праверана 2019-05-26 г. Архіўная копія ад 2018-11-10 г.
  8. ^ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (анг.). Bundeswahlleiter(de)Праверана 2019-05-27 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.
  9. ^ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-14). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
  10. ^ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэньня Усходняй Эўропы(uk)Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-04 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • lagodinsky.de — афіцыйны сайт Сяргей Лагадзінскі