Сяргей Міронаў

Сяргей Міронаў
Старшыня партыі «Справядлівая Расея»
28 кастрычніка 2006 — 16 красавіка 2011, 27 кастрычніка 2013 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Мікалай Левічаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 лютага 1953 (71 год)
Пушкін, Ленінград, Расейская СФСР, СССР
Партыя:
Сужэнец: 1) Алена Міронава
2) Любоў Іванаўна Міронава
3) Ірына Юр’еўна Міронава
4) Вольга Іванаўна Міронава
Дзеці: Сыны: Яраслаў, Іван
Дачка: Ірына
Бацька: Міхаіл Емяльянавіч Міронаў
Маці: Галіна Фёдараўна Варламава
Адукацыя:
Узнагароды:

Сяргей Міхайлавіч Міронаў (па-расейску: Сергей Михайлович Миронов; нарадзіўся 14 лютага 1953 году, Пушкін, Ленінград) — расейскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дэпутат Дзяржаўнай думы 6 і 7 скліканьня, старшыня фракцыі «Справядлівая Расея» ў Дзяржаўнай думе, старшыня рады Палаты дэпутатаў партыі «Справядлівая Расея» — сябра бюро прэзыдыюму Галоўнай рады партыі (2011—2013).

Раней — дэпутат Дзяржаўнай думы 5 скліканьня (2011), дэпутат Дзяржаўнай думы 7 скліканьня з 5 кастрычніка 2016 году, Старшыня Рады Фэдэрацыі (2001—2011), дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу (1994—2001).

Старшыня партыі «Справядлівая Расея» ў 2006—2011 і з 27 кастрычніка 2013 году, раней — старшыня Расейскай партыі Жыцьця.

Выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2004 і 2012 гадах і абодва разы займаў апошняе месца.

Старшыня Назіральнай рады «Зьвязу дэсантнікаў Расеі». Старшыня Фэдэрацыі спартовага турызму Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Міронаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў