Сяргей Ражок

Сяргей Ражок
Сяргей Ражок
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 красавіка 1985
Рэпкі, УССР
Памёр 24 студзеня 2024
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005
2001—2005
2005
2005
2006
2007
2007
2008
2008—2010
2010—2011
2011
2012—2013
2014
2015
2016
2017
2017
2018
2019—2022
2022
Дынама-3 Кіеў
Дынама-2 Кіеў
Таўрыя
Закарпацьце
ЦСКА Кіеў
Харкаў
ЦСКА Кіеў
Дзясна
Абалонь
Крыўбас
Чарнаморац
Менск
Зорка
Белшына Бабруйск
Нёман Горадня
Віцебск
Гомель
Смалявічы
Джуніярз Шпыцькі
Штурм
36 (10)
57 (2)
1 (0)
10 (0)
32 (4)
7 (0)
17 (0)
2 (0)
38 (8)
20 (0)
1 (0)
51 (4)
14 (0)
24 (8)
10 (0)
8 (0)
13 (1)
22 (0)
0 (0)

Сяргей Ражок (па-ўкраінску: Сергій Рожок; нарадзіўся 25 красавіка 1985 году, Рэпкі[2], УССР — 24 студзеня 2024 году) — колішні ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну быў жаўнерам украінскага войска. Загінуў падчас баявых дзеяў.

Займаўся ў футбольнай школе клюбу «Славуціч» з аднайменнага гораду, у 2000 годзе працягнуў навучаньне ў школе кіеўскага «Дынама».

З пачатку 2001 году пачаў прыцягвацца да гульняў трэцяй дынамаўскай каманды, а яшчэ праз год дэбютаваў у складзе другой каманды клюбу. Ня маючы пэрспэктываў прабіцца ў галоўную каманду «Дынама», увесну 2005 году далучыўся да сімфэропальскай «Таўрыі», у складзе якой правёў толькі адну гульню супраць днепрапятроўскага «Дняпра» 16 красавіка 2005 году, што сталася ягоным дэбютам у матчах элітнага дывізіёна чэмпіянату Ўкраіны. Зь ліпеня таго ж году выступаў за вужгарадзкі «Закарпацьце», у складзе якога таксама ня здолеў замацавацца й правёў толькі палову сэзону.

2006 год правёў у складзе прадстаўніка першай лігі кіеўскага ЦСКА. Другую палову сэзона 2006—2007 гадоў гуляў у вышэйшай лізе за футбольны клюб «Харкаў», пасьля чаго зноўку вярнуўся ў кіеўскі армейскі клюб. Увесну 2008 году правёў дзьве гульні ў складзе іншага першалігавага калектыву, то бок чарнігаўскай «Дзясны», пасьля чаго перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў склаў дамову з клюбам «Абалонь». Адразу стаў гульцом асноўнага складу каманды й дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён ўкраінскага першынства. Менавіта ў «Абалоні» атрымаў вопыт стабільных выступленьняў у Прэм’ер-лізе, стаў віцэ-капітанам каманды.

На працягу зімовага перапынку чэмпіянату 2009—2010 гадоў галоўны трэнэр півавараў Юры Максімаў перайшоў у крывароскі «Крыўбас», а Ражок стаў адным з гульцоў, якіх трэнэр па заканчэньні сэзона запрасіў да свайго новага клюбу. Перайшоў 1 ліпеня 2010 году ў «Крыўбас» у якасьці вольнага агента, паколькі кантракт з кіеўскім клюбам скончыўся да таго часу. Кантракт з крыварожцами быў падпісаны на 3 гады[3].

21 чэрвеня 2011 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам», пагадненьне было разьлічана на 3 гады[4]. Аднак у 2012 стаў гульцом беларускага клюбу «Менск», дзе хутка стаў гульцом асноўнага складу. У складзе менскіх «мяшчанаў» выйграў Кубак Беларусі й дэбютаваў у эўракубках. Гуляў пераважна на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2013 году пасьля заканчэньня кантракту, пакінуў менскі клюб[5].

У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам першай лігі кіраваградзкай «Зоркай»[6]. У 2015 годзе выступаў за бабруйскую «Белшыну»[7]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8]. У сьнежні 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[9]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[10]. У лютым 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[11].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2015 Найвышэйшая ліга 24 8
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 10 0
Віцебск 2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Гомель 13 1
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 22 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]