Сяргей Юрскі

Сяргей Юрскі
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1935(1935-03-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 лютага 2019(2019-02-08)[2] (83 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці спыненьне сэрца[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэатральны рэжысэр, кінарэжысэр, сцэнарыст, драматург, паэт, рэжысэр, пісьменьнік, перакладнік, выкладчык
Навуковая сфэра акторства[d][3], directing[d][3], пераклад[3], паэзія[3] і творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3]
Месца працы
Дзеці Dar'ya Sergeevna Yurskaya[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0951084

Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935, Ленінград — 8 лютага 2019, Масква[4]) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, тэатральны рэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987).

Нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і Юрыя Юрскага, мастацкага кіраўніка Маскоўскага цырку на Цьвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным пэдагогам. Паступіў на юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсітэту імя А. А. Жданава.

У 1955 годзе, пасьля трэцяга курса юрфаку, ён паступіў на акторскі факультэт Ленінградзкага тэатральнага інстытуту імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасьля заканчэньня другога курсу быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатар імя М. Горкага.

З 1957 году — актор ВДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе.

Стаў папулярным дзякуючы ролям у такіх савецкіх фільмах як «Рэспубліка ШКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга», «Каханьне і галубы».

У 1978 годзе пераехаў у Маскву і стаў акторам, а пасьля і рэжысэрам Тэатру імя Массавету. З 1991 году адначасова граў і ставіў спэктаклі на сцэне тэатру «Школа сучаснай п’есы».

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрскі неаднаразова выступаў супраць абмежаваньня свабоды слова, заклікаў спыніць вайну ў Чачэніі. Адразу пасьля расейскай анэксіі Крыму і пачатку ўзброеных дзеяньняў на Данбасе абвінаваціў улады Расеі ва «ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Ўкраіны»[5][6].

  1. Юрскі С. Ю. Кто держит паузу. 2-е изд. доп. — М.: Искусство, 1989. — 320 с.
  2. Юрскі С. Ю. Попытка думать. — М.: Вагриус, 2003. — 239 с.
  3. Юрскі С. Ю. Портрет с натуры.
  4. Юрский С. Ю. Кого люблю, того здесь нет. — М.: Аст, 2008. — 256 с.
  5. Юрскі С. Ю. Игра в жизнь. — М.: Астрель, 2008. — 480 с.